Альфонс Фарсья дэ Піль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альфонс Фарсья́ дэ Піль (фр.: Alphonse de Fortia de Piles; 1758, г. Марсель, Францыя — 1826) — французскі пісьменнік, кампазітар.

Хуткія факты Альфонс Фарсья дэ Піль, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Граф. Служыў афіцэрам у каралеўскай арміі, быў губернатарам Марселя. У час рэвалюцыі і якабінскага тэрору эмігрыраваў, падарожнічаў па Германіі, Даніі, Швецыі, Расіі і Польшчы. У 1794 вярнуўся ў Францыю і выдаў разам з П. М. Буажэленам дэ Кердзю  (фр.) ў Парыжы 5 тамоў апісання свайго падарожжа па Еўропе (1796). Вядомы як аўтар брашур палітычнага зместу, літаратурных і музычных твораў, некалькіх опер.

У час праезду з Расіі ў Польшчу (1792, разам з П. М. Буажэленам дэ Кердзю) ехаў праз Беларусь, са Смаленска праз Оршу, Талачын, Крупкі, Барысаў, Смалявічы, Мінск, Гродна. Талачын здаўся яму «вялікай вёскай, якую называюць горадам»; дарога ад Смаленска да Талачына добрая, абсаджаная дрэвамі, далей — дрэнная. У Гродне адзначыў добры гасціны двор і дамы нямецкіх купцоў, якія атрымлівалі па Нёмане розныя замежныя тавары і прадавалі іх тут.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads