Аляксандр Уладзіміравіч Джыгера

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Джыгера (нар. 15 красавіка 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Хуткія факты Аляксандр Джыгера, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец дзіцячай школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2013 года пачаў выступаць за дубль, таксама ў 2014 годзе выступаў за барысаўскі клуб у Юніёрскай лізе УЕФА.

З 2015 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 4 красавіка 2015 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць гродзенскага «Нёмана» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. 18 чэрвеня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Віцебска» (4:0). У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Зорцы-БДУ»[4], дзе трывала гуляў у аснове.

Па заканчэнні сезона 2015 вярнуўся з арэнды ў БАТЭ[5]. Перадсезонную падрыхтоўку ў пачатку 2016 года праходзіў з асноўнай камандай, але сезон пачаў у дублі барысаўчан, часам прыцягваўся да кубкавых матчаў. З лета стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену. 21 верасня 2016 года, выйшаўшы ў стартавым складзе матча 1/8 Кубка Беларусі супраць «Іслачы», забіў 2 галы, чым дапамог БАТЭ атрымаць перамогу з лікам 4:2.

У першай палове сезона 2017 згуляў за БАТЭ ў 8 матчах чэмпіянату, звычайна выходзячы на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду магілёўскаму «Дняпру»[6]. У першым жа матчы за новы клуб, 23 ліпеня, забіў гол у браму мінскага «Дынама» (выніковы лік 1:0), чым дапамог магіляўчанам прайсці ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі. У складзе «Дняпра» стаў асноўным атакуючым паўабаронцам, аднак у канцы сезона страціў месца ў стартавым складзе і стаў выхадзіць на замену.

У студзені 2018 года, вярнуўшыся з арэнды, стаў трэніравацца з БАТЭ, аднак не трапіў на першы турэцкі збор каманды. У лютым 2018 года далучыўся да мінскага «Промня», якім неўзабаве быў арандаваны на сезон 2018. У першай палове сезона нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе, з ліпеня амаль перастаў выхадзіць на поле. У студзені 2019 года стала вядома пра тое, што паўабаронца па заканчэнні арэнды пакінуў «Прамень»[7], а неўзабаве барысаўскі клуб абвясціў аб развітанні з Джыгерам па заканчэнні кантракта[8].

Пасля зыходу з БАТЭ трэніраваўся з «Мінскам» і «Белшынай», а ў лютым 2019 года стаў іграком мінскага «Тарпеда»[9]. Быў асноўным паўабаронцам тарпедаўцаў. У ліпені 2019 года перайшоў у «Смалявічы»[10], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе, дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[11]. У сезоне 2020 заставаўся асноўным іграком каманды, але не выратаваў яе ад вылету з элітнага дывізіёна. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Смалявічы»[12].

У студзені 2021 года пасля прагляду падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам»[13]. Замацаваўся ў аснове, гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года перайшоў у «Мінск»[14]. Быў іграком стартавага складу, з верасня стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[15].

У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага «Акжэтпеса»[16]. У ліпені 2023 года пакінуў клуб[17] і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі»[18]. У лістападзе 2023 года кантракт са «Славіяй» быў разарваны[19][20]. У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[21], пасля чаго зноў стаў трэніравацца з мазыранамі і ў лютым падпісаў новы кантракт з клубам[22].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2013—2014 гадах гуляў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

7 кастрычніка 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Славакіі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[23].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads