Аляксандр Дзмітрыевіч Скшынецкі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Скшынецкі (нар. 28 лютага 1990, Карэлічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала».

Хуткія факты Аляксандр Скшынецкі, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага МТЗ-РІПА (пазней клуб змяніў назву на «Партызан»), з 2007 года пачаў выступаць за дубль. На наступны год пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак за тры сезоны правёў у яе складзе толькі 10 матчаў. Пасля вылету «Партызана» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2010 апынуўся ў фарм-клубе «Партызан-2».

Пасля сезона 2011 «Партызан» спыніў існаванне, і Аляксандр працягнуў выступы ў Першай лізе, гуляючы за «Смаргонь» і «Іслач». У 2014 годзе стаў іграком клуба «Крумкачы», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да Вышэйшай. У сезонах 2016 і 2017 быў асноўным апорным паўабаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з «Крумкачамі», аднак пасля ўзнікнення ў клуба праблем з атрыманнем ліцэнзіі на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сакавіку 2018 года перайшоў у «Смалявічы»[4]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком асновы смалявіцкай каманды.

У студзені 2019 года стаў іграком НФК[5]. Пакінуў каманду ў студзені 2020 года[6].

У сакавіку 2020 года папоўніў склад дзяржынскага «Арсенала»[7], дзе стаў трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2021 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Арсенале» на наступны сезон[8]. Па выніках сезона 2021 дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу, дзе заставаўся іграком асновы ў 2022 годзе.

У пачатку 2023 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай», аднак у сакавіку падпісаў новы кантракт з дзяржынскім клубам[9]. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з «Арсеналам»[10].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі. У 2010—2011 гадах правёў 10 матчаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads