Аляксандр Віктаравіч Талканіца
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Талканіца (нар. 9 мая 1989, Ваўкавыск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Доўгі час гуляў за мінскі МТЗ-РІПА (які з 2010 года пачаў назвывацца «Партызан»). У студзені 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну».
У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». Спачатку выхадзіў у аснове, звычайна выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы. У маі страціў месца ў аснове і хутка быў пераведзены галоўным трэнерам Уладзімірам Курневым у дубль. Пасля зыходу Курнева з клуба ў верасні 2013 года вярнуўся ў асноўную каманду, але не здолеў атрымаць месца ў стартавым складзе. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2013 года пакінуў брэсцкі клуб.
У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[2]. Пачынаў сезон у асноўным складзе, але пазней стаў толькі выхадзіць на замену. У студзені 2015 года пакінуў мікашэвіцкі клуб[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[4]. Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе «цукровых» і ўжо ў сакавіку 2015 года стаў трэніравацца са «Смаргонню». У канцы сакавіка, разаваўшы кантракт з «Гарадзеяй», стаў іграком смаргонскага клуба[5].
Пакінуў «Смаргонь» у ліпені 2019 года[6].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі і алімпійскую зборную, але не трапіў на Алімпійскія гульні 2012.
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008
Уладальнік Кубка Беларусі: 2008
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads