Аляксей Станіслававіч Бутарэвіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Бутарэвіч (нар. 12 студзеня 1997, Ліда) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец лідскай ДЮСШ, у юнацкім узросце далучыўся да гродзенскага «Нёмана», дзе выступаў за дубль. У пачатку 2016 года далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ», аднак ужо ў маі пакінуў яго, каб адправіцца служыць ва Узброеныя Сілы[5].
У пачатку 2018 года, вярнуўшыся з арміі, трэніраваўся з «Лідай», але неўзабаве далучыўся да мінскага «Тарпеда» і падпісаў з ім кантракт[6]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе мінчан, з ліпеня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, у кастрычніку вярнуў месца ў аснове. У сезоне 2019 выхадзіў на поле нерэгулярна.
У ліпені 2019 года перайшоў у «Смалявічы»[7]. У складзе смалявіцкай каманды стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[8]. У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Вышэйшай лізе.
У ліпені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[9] і неўзабаве папоўніў склад мінскага «Дынама»[10], дзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на поле. У сакавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Слуцку»[11], у ліпені арэнда была падоўжана да канца сезона 2021[12]. У слуцкай камандзе быў трывалым іграком асновы. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк»[13].
У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[14]. У пачатку сезона 2022 з’яўляўся на полі, але неўзабаве страціў месца ў складзе. У ліпені 2022 года пакінуў сталічны клуб[15] і хутка стаў іграком валгаградскага «Ротара»[16]. Пакінуў валгаградскі клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2023 года[17].
У ліпені 2023 года далучыўся да санкт-пецярбургскага «Зеніта-2»[18]. Пакінуў клуб у снежні 2023 года[19].
У студзені 2024 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[20].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2015 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
5 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Албаніі (2:3).
Дасягненні
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads