Андрэй Сяргеевіч Рылач

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Рылач (нар. 5 чэрвеня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель» (у арэндзе з мінскага «Дынама») і моладзевай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Андрэй Рылач, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у школе «Мінска», пазней доўгі час займаўся ў мінскім «Дынама», на юнацкім узроўні выступаў таксама за футбольную школу Мурашка, барысаўскі БАТЭ і салігорскі «Шахцёр».

У верасні 2019 года стаў іграком дзяржынскага «Арсенала», дзе замацаваўся ў складзе, дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. Сезон 2020 пачынаў у дзяржынскім клубе, аднак у маі пакінуў каманду[3].

У ліпені 2020 года далучыўся да «Энергетыка-БДУ», дзе спачатку выступаў за дубль, а 25 кастрычніка 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:2). У сезоне 2021 замацаваўся ў асноўнай камандзе. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»[4]. У сезоне 2022 дапамог камандзе заняць другое месца ў чэмпіянаце Беларусі.

У снежні 2022 года падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Дынама»[5]. У сакавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[6].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

12 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Ліхтэнштэйна (6:0).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads