Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў
беларуская вышэйшая навучальная ўстанова культурнага профілю From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў — беларуская вышэйшая навучальная ўстанова культурнага профілю. Знаходзіцца ў Мінску, дзейнічае з 1975 года, вядзе падрыхтоўку па 41 спецыялізацыі. Будынак універсітэта па Рабкораўскай вуліцы, 17 узведзены па праекце архітэктараў Ю. Грыгор’ева, Л. Маскалевіча, А. Беразоўскага, Г. Ласкавай, В. Капылова[1].
Remove ads
Гісторыя ўніверсітэта
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў пачаў сваю дзейнасць як інстытут у 1975 годзе, паводле пастановы Савета Міністраў БССР № 139 ад 04.05.1975 і загаду Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР № 234 ад 14.05.1975.[2] Спачатку ў інстытуце было толькі два факультэты: бібліятэчны, створаны ў 1944 годзе на базе Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага, і факультэт сацыякультурнай дзейнасці. У першыя гады сваёй дзейнасці інстытут развіваўся інтэнсіўна: былі пабудаваны інтэрнаты, а ў 1986 годзе быў створаны трэці факультэт — самадзейнага музычнага і харэаграфічнага мастацтва. У 1989 годзе ва ўніверсітэце адкрылася аспірантура, што дазволіла павялічыць колькасць студэнтаў.
Падзеі канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў запатрабавалі карэнных пераўтварэнняў у галіне падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне культуры. Таму ў 1992 годзе была прынята праграма рэарганізацыі інстытута ва ўніверсітэцкую ўстанову еўрапейскага тыпу. З 30 верасня 1993 года ўстанова называлася Беларускі ўніверсітэт культуры.[3] Глыбокая рэарганізацыя дазволіла распачаць падрыхтоўку спецыялістаў па вялікай колькасці новых спецыялізацый.
У гэты час адбываецца другая хваля інтэнсіўнага развіцця ўніверсітэта: падпісваюцца міжуніверсітэцкія дамовы аб супрацоўніцтве, ствараюцца новыя спецыяльнасці і факультэты, магістратура, адкрываецца Мазырскі філіял факультэта завочнага навучання. У 1996 годзе ўніверсітэт паспяхова праходзіць міжнародную акрэдытацыю. На падставе вынікаў акрэдытацыі з 26 лістапада 1996 года ўніверсітэт атрымаў статус вядучай навучальнай установы культурнага профілю ў Беларусі.
У 1999 і 2000 гадах, падчас наведвання ўніверсітэта Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, установа атрымала ўласную мастацкую галерэю, другі корпус, а таксама Маладзёжны тэатр эстрады. У гэты час былі створаны студэнцкі эстрадна-сімфанічны аркестр і навукова-творчая лабараторыя традыцыйных рамёстваў беларусаў.
У 2003 годзе ва ўніверсітэце адбылася яшчэ адна рэарганізацыя, з’явіліся новыя кафедры і факультэты, некаторыя з іх памянялі назвы з улікам перспектыў развіцця сучаснай сацыяльна-культурнай практыкі ў краіне. З 8 кастрычніка 2004 года Беларускі ўніверсітэт культуры завецца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
Важнай падзеяй у гісторыі ўніверсітэта стала атрыманне ім сертыфікату адпаведнасці ISO 9001-2009.
2020 год
28 кастрычніка 2020 года пропускі 18 студэнтаў універсітэта былі заблакаваныя па прычыне іх адлічэння за «грубейшае парушэнне грамадскага парадку»[4].
Remove ads
Рэктары ўніверсітэта
- Аляксандр Лявонцьевіч Петрашкевіч (1975—1976).
- Нічыпар Еўдакімавіч Пашкевіч (1976—1979).
- Віктар Мітрафанавіч Пузікаў (1979—1987).
- Мікалай Мікалаевіч Заранок (1988—1992).
- Ядвіга Дамінікаўна Грыгаровіч (1992—2007).
- Мікалай Леанідавіч Кузьмініч (2007—2008)
- Барыс Уладзіміравіч Святлоў (2008—2012).
- Юрый Паўлавіч Бондар (2013—2017).
- Аліна Анатольеўна Корбут (2017—2020).
- Наталля Уладзіміраўна Карчэўская (з 2020).
Remove ads
Вучэбны працэс
Вучэбны працэс ва ўніверсітэце забяспечваюць 6 факультэтаў, вучэбны аддзел і агульнаўніверсітэцкія кафедры. Факультэты:
- Факультэт культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці
- Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва
- Факультэт музычнага мастацтва
- Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый
- Факультэт завочнага навучання
- Факультэт дадатковай адукацыі
Палітыка ў галіне якасці
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, захоўваючы пазіцыю вядучай ВНУ краіны ў сферы культуры і мастацтваў, імкнецца атрымаць міжнароднае прызнанне і стаць інавацыйнай установай адукацыі еўрапейскага тыпу, дзе злучаюцца лепшыя традыцыі акадэмічнай адукацыі і новыя ідэі, якія забяспечваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў, здольных да самарэалізацыі, паспяховай працы ў сацыякультурнай сферы.
Прызнаючы важнасць прынцыпаў якасці адукацыі, кіраўніцтва БДУКМ заяўляе аб сваёй прыхільнасці наступным мэтам:
- умацаванню лідарскіх пазіцый універсітэта.
- развіццю БДУКМ як вядучага цэнтра адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў.
- забеспячэнне эканамічнай паспяховасці ўніверсітэта на знешнім і ўнутраным рынках адукацыйных паслуг.
Палітыка ўніверсітэта грунтуецца на задавальненні патрэб у адукацыйнай, навуковай і творчай дзейнасці, бесперапынным паляпшэнні якасці адукацыйных паслуг.
Remove ads
Універсітэт у міжнародных рэйтынгах
Згодна з дадзенымі партала Webometrics Ranking of World Universities, універсітэт займае 36 месца сярод ВНУ краіны, 11,826 — сярод універсітэтаў свету паводле якасці навучання.
Вядомыя выпускнікі
- Алеся — спявачка
- Іна Афанасьева — спявачка
- Дзяніс Барсукоў — беларускі мастак
- Аляксандр Богдан — рэжысёр, драматург
- Саша Варламаў — мадэльер
- Юрый Вашчук (ТЕО) — беларускі кампазітар, аранжыроўшчык, спявак.
- Аляксандр Гарбар — дырэктар Белдзяржфілармоніі
- Дзмітры Гарэлік — дырэктар Гомельскага тэатра лялек
- Уладзімір Дзянісаў — беларускі краязнавец, гісторык культуры
- Ірына Дрыга — першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь
- Павел Каралёў — экскурсавод, менеджар гістарычных праектаў
- Уладзімір Карачэўскі — першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь
- Іван Кірчук — музыка, спявак, лідар этна-трыа «Троіца»
- Леся Кодуш — спявачка
- Сяргей Кухто — тэлевядучы, дырэктар тэлеканала «ЛАД» (2006—2011)
- Яўген Лашкоўскі — тэлевядучы
- Аляксандр Матафонаў — тэлевядучы, рэжысёр, сцэнарыст
- Раман Матульскі — дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- Ілья Міцько — спявак, саліст гурта «Лепрыконсы»
- Сяргей Міхалок — музыка, спявак, лідар групы «Ляпис Трубецкой»
- Аляксандр Мяжэнны — харэограф
- Слава Нагорны — спявак
- Алена Насачова — тэлевядучая («Беларусь 1»)
- Эвеліна Сакура — беларуская і расійская актрыса кіно і тэатра
- Вікторыя Язерская — тэлевядучая («Беларусь 1»)
- Алег Хаменка — беларускі музыкант, радыёвядучы, прадзюсар, лідар гурта «Палац»
- Сяргей Волкаў — тэатральны акцёр і рэжысёр (Палескі драматычны тэатр, тэатральная студыя «Пераадоленне»)
Remove ads
Вядомыя выкладчыкі
- Віктар Сцяфанавіч Цітоў (нар. 1938) — беларускі этнограф, гісторык, педагог.
- Алег Хаменка (нар. 1967) — беларускі музыкант, радыёвядучы, прадзюсар, лідар гурта «Палац».\
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads