Белавежа
вёска ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белаве́жа[2] (польск.: Białowieża) — вялікая вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства (Польшча), каля ракі Нараўка. Сядзіба гміны Белавежа. Насельніцтва складае 2270 чалавек (2002 г.).
Remove ads
Гісторыя
Сляды дзейнасці чалавека на тэрыторыі сучаснай гміны Белавежа сведчаць, што паселішча існавала тут у раннім каменным веку. Найстарэйшыя сляды дзейнасці чалавека датаваныя неалітам, прыкладна 5 тысяч гадоў таму. У 1827 ва ўрочышчы Старая Белавежа было адкрытае масавае пахаванне, а да 1976 года на тэрыторыі Белавежскага нацыянальнага парку налічана 30 месцазнаходжанняў курганоў.
У XIII стагоддзі ваколіцы Белавежы былі прыгранічнай тэрыторыяй Мазавецкага, Галіцка-Валынскага княстваў, Вялікага Княства Літоўскага і яцвяжскіх плямёнаў.
У часы Рэчы Паспалітай абодвух народаў абшар уваходзіў у склад Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Першыя згадкі пра паселішча ў Белавежы датаваныя 1639 годам, калі тут існаваў фальварак і двор караля Уладзіслава IV Вазы. Наступны двор паўстаў у часы панавання Аўгуста III Саса. У 1775 годзе вёска налічвала 20 двароў.
Па трэцім падзеле ў 1795 годзе Белавежа адышла да Расійская імперыі. Падчас Лістападаўскага паўстання 1831 года ўся лясная варта далучылася да паўстанцаў, а ў 1863 года тут адбываліся сутычкі аддзелаў Рамана Рагінскага, Ануфрыя Духінскага і Валерыя Урублеўскага з расійскімі войскамі.
У 1915—1918 года Белавежа знаходзілася пад акупацыяй Германіі, а ў 1919 сюды ўвайшлі польскія войскі.
З 3 лютага па 2 красавіка 1932 года падчас забастоўкі рабочых лесапільных заводаў Гайнаўкі прайшоў «Марш галодных» да Белавежы ў якім ад стрэлаў паліцыі загінуў Ян Верпахоўскі[3].
1 верасня 1939 Белавежу бамбардзіравалі лётчыкі Люфтвафэ, была пашкоджана царква. Пасля заняцця Белавежы 3-й танкавай дывізіяй Трэцяга рэйха яна была перададзена СССР, які заняўся высяленнем мясцовага насельніцтва ў Сібір. У час нямецка-савецкай вайны 322-і батальён нямецкай паліцыі праводзіў у ваколіцах забойствы мясцовага насельніцтва. У 1943 годзе тут дзейнічала партызанскія брыгады, аддзелы Арміі Краёвай а ў 1944—1945 у раёне Белавежскай пушчы дзейнічаў аддзел маёра Зыгмунта Шандаляжа «Лупашкі».
25 ліпеня 1944 Іосіф Сталін з дэлегатамі ПКНВ (Эдвард Асубка-Мараўскі, Андрэй Вітас) у Маскве падзялілі Белавежскую пушчу паміж ПНР і БССР. Белавежа адышла Польшчы.
Восенню 1944 г. звыш 6 тысяч жыхароў Белавежы Гайнаўскай гміны накіравалі ў ЦК КП(б)Б калектыўны ліст, у якім прасілі «партыю і ўрад БССР» далучыць г. Белавежу і Белавежскую пушчу да БССР[4].
У 1975—1998 гадах уваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводства.
Remove ads
Гаспадарка

У Белавежы знаходзіцца сядзіба Белавежскага нацыянальнага парку, Белавежская геабатанічная станцыя (польск.: Białowieska Stacja Geobotaniczna) Варшаўскага ўніверсітэта, Інстытут біялогіі сысуноў Польскай Акадэміі навук[5] і Еўрапейскі цэнтр натуральных лясоў Інстытута паляўнічага лясніцтва.
Транспарт
Ваяводская дарога 689 ад Бельска.
З 2005 года ў вёсцы Грудкі за 4 км ад Белавежы дзейнічае пешаходна-веласіпедны польска-беларускі памежны пераход.
Турызм

Белавежа прыцягальная для турыстаў дзякуючы нацыянальнаму парку «Белавежская пушча», уключанаму ў спіс Сусветнай спадчыны UNESCO. Дзейнічаюць аграсядзібы.
Славутасці



- Царква Св. Мікалая
- Касцёл
- абеліск на тэрыторыі палаца расійскага імператара
- Палацава-паркавы ансамбль XIX стагоддзя.
- чыгуначная станцыя Белавежа Таварная, пабудаваная ў 1903 годзе
- скансен — музей пад адкрытым небам драўлянага дойлідства ўсходнеславянскага насельніцтва Падляшша
- дом ксяндза (1933)
- воданапорная вежа
Remove ads
Вядомыя асобы
- Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч — Герой Савецкага Саюза.
- Альберт Асоўскі (1920—2004) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч.
- Георгій Валкавыцкі (1923—2013) — беларускі паэт і пісьменнік.
У вёсцы пахаваны беларускі вайсковы дзеяч Язэп Булак-Балаховіч.
Зноскі
- https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013805022-0023076?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
- Палуян, І. В. Белавежска-Гайнаўская забастоўка рабочых лесапільных заводаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 342—343. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Вялікі Анатоль. На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення (1944-1946 гг.) / Селяменеў В. Дз.. — Мінск: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка". Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. БДПУ, 2005. — 319; іл. с. — ISBN 985-435-915-8.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads