Брадалішкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Брадалішкі, таксама Брадзя́лішкес[1] (літ.: Bradeliškės) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Размешчана за 1 км на захад ад Дукштаў.
Remove ads
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска адносілася да дзяржаўнага маёнтка Дукшты, у Віленскім павеце Віленскай губерні[2]. Пасля 1861 года ў Майшагольскай воласці Віленскага павета.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Брадалішкі занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Брадалішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[3]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[4]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.
У 1920 годзе Брадалішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922—1939 гг. — засценак у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[5].
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года заняты савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагаворам аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Брадалішкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
Славутасці
- Брадалішкаўскае гарадзішча
- Брадалішкаўскі камень з знакамі
- Вадзяны млын XIX—XX ст.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads