Бярэзінскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бярэзінскаеmap
Remove ads

Бярэзінскае[2], або Са́каўшчынскае[3] — вадасховішча ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці на рацэ Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана), за 11 км у напрамку на захад ад горада Валожын, каля аграгарадка Сакаўшчына. Створана ў 1937 годзе (адноўлена ў 1955) будаўніцтвам плаціны Сакаўшчынскай ГЭС[3].

Хуткія факты Бярэзінскае, Размяшчэнне ...

Плошча паверхні вадасховішча 1,3 км², даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 0,73 км, даўжыня берагавой лініі 5,88 км. Найбольшая глыбіня 3,1 м, сярэдняя 1,2[4] м. Аб’ём вады каля 1,5 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 249[4] млн м³. Ваганні ўзроўню вады ў сярэднім на працягу года нязначныя. Плошча вадазбору 1100 км². Вадазбор на паўднёвых схілах Ашмянскага ўзвышша[4]. Катлавіна вадасховішча выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень і з’яўляецца часткай поймы ракі. Правабярэжны схіл катлавіны стромкі, вышынёй 5—10 м, у вярхоўі да 30 м[4]. Берагі нізкія, спадзістыя і пясчаныя, у вярхоўі забалочаныя. Вадасховішча моцна зарастае (аер, рагоз, маннік, чарот, плюшчай, гарлачык жоўты і інш.)[4].

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, судак, жэрах, плотка, карась, краснапёрка і інш.

Каля вадасховішча знаходзіцца навучальная геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна» геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-65. Стан мясцовасці на 1983 г. Выданне 1986 г. (руск.)
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads