Бяседа (ансамбль)
беларускі музычны ансамбль From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Бясе́да» — ансамбль народнай музыкі Белтэлерадыёкампаніі. Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь. Заснаваны ў студзені 1991 года кампазітарам, народным артыстам Беларусі Леанідам Захлеўным, які з'яўляецца яго нязменным мастацкім кіраўніком[1].
Remove ads
Гісторыя
Ансамбль быў створаны ў студзені 1991 года на базе Беларускага радыё. Касцяк калектыву склалі артысты ансамбля «Жывіца», які вярнуўся з гастроляў на запрашэнне беларускай дыяспары ЗША без кіраўніцы Валянціны Пархоменкі[2]. Назву ансамблю прапанаваў спявак Якаў Навуменка[3].
Адной з першых стала песня «Каля Чырвонага касцёла» на словы Леаніда Пранчака пад аранжыроўку Юрыя Багаткевіча[4]. У 1998 годзе баяніст Аляксандр Балотнік паклаў на музыку словы песні «Чарка на пасашок» Аляксандра Лягчылава, якая стала шлягерам «Бяседы»[5].
Аднаўленнем акардэонаў, баянаў і гармонікаў для «Бяседы» займалася майстэрня «Музрам» Беларускага саюза музычных дзеячоў у Мінску[6]. Да 2003 года скрыпкі і цымбалы, дудкі і жалейкі для ансамбля вырабляў Усевалад Жукоўскі, якога пазней замяніў яго сын Аляксандар[7].
Remove ads
Канцэртная дзейнасць
2007—2009 гады
У чэрвені 2007 года «Бяседа» выступіла на гала-канцэрце падчас Фестывалю народнай музыкі ў Паставах[8]. У ліпені ўдзельнічала ў запісе радыёспектакля «Паэт і дзяўчына» да 125-годдзя Янкі Купалы[9]. У верасні ансамбль прыняў удзел у «Дажынках» з прэм’ерай песні «Аграгарадок» і даў сольны канцэрт у КЗ «Мінск»[4]. У кастрычніку выступаў на канцэрце да 10-годдзя Палаца Рэспублікі і на фестывалі Юрыя Башмета[10][11]. У лістападзе іграў на канцэрце да 125-годдзя Якуба Коласа, а ў снежні — у Каракасе (Венесуэла)[12][13].
У 2008 годзе ансамбль выступаў на юбілеі Мінскай вобласці, на «Славянскім базары ў Віцебску», на Дні беларускага пісьменства ў Барысаве і на «Дажынках»[14][15][16]. Вясной 2008 года быў створаны цыкл песень «З днём нараджэння, Перамога»[17].
У чэрвені 2009 года Прэзідыум Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прысудзіў «Бяседзе» прэмію за папулярызацыю беларускай песні за мяжой[18].
2010-я гады
У 2010-я гады калектыў актыўна выступаў на фестывалях «Залаты шлягер» у Магілёве (2011), «Славянскі базар» (2012), «Аўцюкі» (2012), Дні культуры Беларусі ў Санкт-Пецярбурге (2012)[19][20]. У 2013 годзе ансамбль прымаў удзел у фестывалі «Прымацкая бяседа» ў Міхалове (Польшча) і даў канцэрт памяці Якава Навуменкі[21].
У 2014 годзе «Бяседа» ўдзельнічала ў праекце «100 песень для Беларусі», фестывалі «Маладзечна» і гала-канцэрце да 89-годдзя Беларускага радыё[22][23]. У 2015 годзе адбыўся гастрольны тур «Любіць Беларусь» па 18 гарадах краіны, а таксама выступы ў Польшчы[24][25].
2020-я гады
У 2020 годзе ансамбль выступіў на фестывалі «Беларуская песня» ў Беластоку і «Кліч Палесся» ў Ляскавічах[26]. У 2021 годзе — на фестывалі «Маладзечна» і канцэрце ў Палацы культуры МТЗ[27]. У 2022 годзе калектыў запісаў новыя песні («Адлятаюць гусі», «Буйніцкае поле») і правёў шэраг канцэртаў і тэлевыступленняў[28].
Remove ads
Дыскаграфія
У 2016 годзе да свайго 25-годдзя ансамбль выдаў альбом «Запаветны бераг» на кампакт-дыску[29].
Remove ads
Склад
Актуальны склад (на 2022 год)
- Леанід Захлеўны (мастацкі кіраўнік)
- Мікалай Алешка
- Таццяна Лазоўская
- Юлія Саўчанка
- Ігар Міхалькоў
- Ганна Алешка
- Сяргей Бяльцоў
- Валянцін Кірыленка
- Вольга Калавур
- Юлія Захарава
- Настасся Кулік[30]
Былыя ўдзельнікі
- Якаў Навуменка
- Аляксандр Балотнік
- Валянціна Карэлікава
- Святлана Суседчык
- Наталля Раманская
- Анжэла Макарава[3]
Узнагароды
- Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і самадзейнай творчасці (2009) — за канцэртную дзейнасць і папулярызацыю беларускай народнай песні за мяжой[31].
- Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Леаніду Захлеўнаму за стварэнне цыкла песень для ансамбля).
- Мастацкаму кіраўніку Леаніду Захлеўнаму прысвоена званне «Народны артыст Беларусі» і ордэн Францыска Скарыны (2011), салісту Мікалаю Алешку — Медаль Францыска Скарыны (2014).
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads