Бі Бі Кінг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бі Бі Кінг (англ.: B. B. King; сапраўднае імя Райлі Бі Кінг, англ.: Riley B. King; 16 верасня 1925, Іта Бена, Місісіпі — 14 мая 2015) — амерыканскі блюзавы гітарыст, спявак, аўтар песень. Аматары называюць яго каралём блюзу.
Remove ads
Біяграфія
«Люсіль»
У сярэдзіне 50-х, падчас аднаго з канцэртаў, сярод прыхільнікаў Кінга адбыўся канфлікт. Паміж двума мужчынамі завязалася бойка, падчас якой была перакулена газавая печка. У зале пачаў распаўсюджвацца агонь. Бі Бі паспяшаўся сысці з ахопленага агнём будынка разам з усімі, але пасля згадаў, што пакінуў унутры сваю гітару. Гэтая акустычная гітара была яго любімым інструментам, нягледзячы на тое, што каштавала ўсяго 30$. З рызыкай для жыцця ён вярнуўся за ёю. Пазней высветлілася, што бойка адбылася з-за кабеты, якую звалі Люсіль, і Бі Бі Кінг вырашыў так назваць сваю гітару, каб ніколі не здзяйсняць «такіх вар'яцкіх учынкаў, як бойка з-за кабеты»[8][9].
Пасля таго, як арыгінальная гітара Люсіль была скрадзена з багажніка яго аўтамабіля (дакладная дата невядомая), кожную сваю наступную гітару фірмы Gibson музыка называе гэтаксама. А напачатку ў газетнай абвесцы Бі Бі абяцаў узнагароду ў 20 000$ за вяртанне скрадзенай гітары. Цяпер музыка гатовы аддаць 900 000$ за тое, каб атрымаць яе назад.
28 ліпеня 2007 адбыўся другі фестываль Crossroads Guitar Festival, арганізаваны Эрыкам Клэптанам. У ім адыграў Кінг і яшчэ 20 гітарыстаў, каб сабраць сродкі для Цэнтра Crossroads Centre лячэння залежнасцей. Падчас канцэрту ў Чыкага ён выканаў «Paying the Cost to Be the Boss», «Rock Me Baby» і «Thrill is Gone» з Робертам Крэем , Джымі Воэнам і Губертам Самлінам.
Памёр 14 мая 2015 года ў Лас-Вегасе ад цукровага дыябету.
Remove ads
Дыскаграфія
год
За сваё жыццё Бі Бі Кінг запісаў 43 альбомы.
Remove ads
Відэаграфія
- The Electric B. B. King — His Best (1960)
- Great Moments with B. B. King (1981)
- Rattle and Hum (1988) Бі Бі Кінг з’явіўся ў фільме, выконваючы партыю гітары ў песне «When Love Comes to Town».
- The King of the Blues: 1989 (1988)
- Got My Mojo Working (1989)
- King of the Blues (Бокс Сет, 1992)
- Why I Sing the Blues (1992)
- Blues Brothers 2000 (1998)
- Live in The Jazz Channel (2001)
- Martin Scorsese Presents the Blues: B. B. King (2003)
- Ultimate Collection (2005)
- B. B. King: Live (2008)
- B. B. King Live in Africa '74 (Shout! Factory) (2009) — канцэрт «Rumble In The Jungle»
Узнагароды
- Ганаровы доктар музыкі Ельскага Універсітэта (1977)
- Уключаны ў залю славы Блюзу (1980)
- Уключаны ў Залю славы рок-н-рола (1987)
- Нацыянальны медаль ЗША за заслугі ў мастацтве (1990)
- Прэзідэнцкі медаль Свабоды (2006)
На сённяшні дзень Бі Бі Кінг атрымаў 17 грэмі, у тым ліку за найлепшы папулярны выступ у стылі «поп» за кампазіцыю «Auld lang syne» ў 2003 годзе.
Зноскі
- B. B. King // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- B.B. King // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- B.B. King // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
- Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.
- B.B. King: Lucille Speaks Архівавана 16 лістапада 2011.
- 15 000 канцэртаў на гітары з жаночым імем, Наша Ніва
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads