Ваверка
аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ва́верка[1] (трансліт.: Vavierka) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. З'яўляецца цэнтрам Ваверскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы захад ад Ліды, 90 км ад Гродна. Транспартныя сувязі па дарогах Н6004, Н6008, далей па трасе М6.
Рэльеф раўнінны. На паўднёвым захадзе праходзяць меліярацыйныя каналы, якія злучаны з р. Крыніца (прыток р. Вавёрка). Непадалёк ад вёскі знаходзіцца сажалка (пл. 0,33 км²)[2].
Гісторыя
Існуе версія, што на месцы сучаснай вёскі існаваў летапісны горад Вевярэск, які ўпамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далекіх і блізкіх» у канцы XIV стагоддзя сярод гарадоў ВКЛ.[3]
Пісьмова Ваверка вядома з 1413 г., калі Міхаіл Галігінавіч заснаваў касцёл Святога Францішка. Праз 50 гадоў удава Софія Галігінавіч і сын Жыгімонт Галігінавіч пацвердзілі правы касцёла Святой Троіцы, з чаго можна здагадвацца, ці то ў Ваверцы быў пабудаваны другі касцёл, ці перайменаваны ранейшы. У 1496 г. Старая Ваверка або Вялікая (паблізу з’явілася Новая Ваверка, пазней Дылева) перайшла ў спадчыну да Мікалая Жыгімонтавіча Галігінавіча.
Паміж 1501 і 1506 гг. Ваверка нейкім чынам аказалася ў земскага харунжага Мікалая Юндзіловіча (Юндзіла). У 1522 г. Ваверка належыць віцебскаму ваяводзе Я. Касцевічу. Здаўна вёска адносілася да ліку багатых парафій Віленскага біскупства. У 1559 г. у ёй налічвалася 54 дымы. У 1568 г. касцёл у Ваверцы быў перададзены кальвіністам, у 1648 г. вернуты католікам.
У 1570 г. Ваверка атрымала статус мястэчка, тут праходзіў гасцінец з Вільні на Кракаў, меліся корчмы, праводзіўся гандаль і кірмашы. Мястэчка абазначана на карце Т. Макоўскага (1613). У 1617 г. Ваверка належала А. Галеўскаму. Верагодна, ніколі пазней Ваверка не мела месцячковага статусу. Падчас вайны 1654—1667 гг. мястэчка і касцёл разбураны расійскім войскам І. Хаванскага.
У 1792 г. уладальнікам Ваверкі быў Караль Ласковіч. Падчас трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, вёска ўвайшла ў склад Мытлянскай воласці Лідскага павета Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. Ваверка ў Кастравіцкіх. У 1840 г. Самуэль Кастравіцкі (1788—1859) пабудаваў тут каменны касцёл на месцы старога. У 1881 г. у Ваверцы былі касцёл і карчма. У пачатку XX ст. становішча прыкметна не змянілася: 71 жыхар на 107 дзесяцін, вёска называлася Вавёркай, побач размяшчаліся хутар Жараўскай (19 жыхароў) і засценак Круповіча (6 чал. на 24 дзесяцінах).
У час Першай сусветнай вайны з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. 3 1921 г. у складзе Лідскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Да 1927 г. ў гміне Мыта , пасля ў гміне Ваверка[4].
3 1939 г. у складзе БССР, з 12 кастрычніка 1940 г. цэнтр сельсавета Лідскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1941 — ліпені 1944 гг. акупіравана нямецкімі войскамі.
У 1970 г. было 93 двары. У 1973—1980 гг. праект планіроўкі і забудовы Ваверкі распрацоўваўся архітэктарам Р. І. Белагорцавым[5]. З 2010 г. аграгарадок.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1881 год — 73 чал.
- XXI стагоддзе: 1921 год — 107 чал.[6]; 1960 год — 286 чал.; 1970 год — 248 чал.; 1996 год — 522 чал.; 2004 год — 620 чал.; 2009 год — 609 чал.; 2012 год — 654 чал.; 2015 год — 622 чал.
Славутасці
- Касцёл Перамянення Гасподняга
- На вясковых могілках знаходзіцца магіла капітана Яна Піўніка, удзельніка АК, які загінуў 16 чэрвеня 1944 года падчас нападу на нямецкі апорны пункт у Еўлашах.
- Таксама на могілках знаходзіцца надмагілле князя Казіміра Гедройца XX стагоддзя[7]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads