Вайніслаў Казімір Лада-Заблоцкі
Беларускі і польскі пісьменнік, паэт, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вайніслаў Казімір Канстанцінавіч Савіч-Заблоцкі, або Лада-Заблоцкі (3 сакавіка 1850, маёнтак Панчаны, цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласць — пасля 3 лютага 1893; псеўданімы Полацкі Гаўрыла, Завіша Павел, граф Суліма з Белай Русі) — беларускі і польскі пісьменнік, паэт, публіцыст. Адзін з пачынальнікаў рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Бацька — Канстанцін Станіслаў Вікенцьевіч, маці — Станіслава Іванаўна з роду Святаполк-Мірскіх (у архіўных дакументах завецца Мірскай). З маленства выхоўваўся ў дзеда Вікенція Заблоцкага ў маёнтку Мікалаева Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (цяпер Шумілінскі раён). Вучыўся ў Віленскай гімназіі, універсітэтах Прагі, Лейпцыга і Страсбурга.
Далучыўся да руху беларускага нацыянальнага адраджэння. У 1868—1870 гадах кіраваў «Крывіцкім вязком» у Санкт-Пецярбургу. Суполку забаранілі, а Войслаў аказаўся пад наглядам паліцыі ў Варшаве.
З 1875 года за мяжой у Аўстра-Венгрыі, Германіі, Егіпце, Францыі, Бельгіі, падтрымліваў сувязі з рускімі і польскімі дэмакратамі, выдаваў газеты на польскай і французскай мовах. У 1886—1887 гадах ліставаўся па-беларуску з украінскім вучоным Міхаілам Драгманавым.
У 1887 годзе вярнуўся на радзіму. У 1888—1889 гадах — супрацоўнік газеты «Виленский вестник». У 1889—1891 гадах жыў у маёнтку Губіна Лепельскага павета. З 1891 года ў Мінску, пасля жыў у Санкт-Пецярбургу па адрасе Неўскі праспект, д. 51, кв. 503. Перапісваўся з Янам Карловічам, Марыяй Канапніцкай, Аляксандрам Ельскім, Міхаілам Драгаманавым, Пятром Лаўровым і іншымі.
Remove ads
Творчасць
Аўтар сатырычнай паэмы «Праўдападобная гісторыя», аповесці «Каракозаў», драмы «Капернік» і інш. (1870—1873). У 1873 прыслаў у часопіс «Вестник Европы» беларускія вершы — «З чужбіны», «У роднай зямлі» і «Да перапёлкі». У паэме пра Беларусь пярэдадня 1863 «Аповесць пра мае часы» (1876), аповесці «Полацкая шляхта» (1885) і нарысе «Шчаслівейшая Марыся» (1892) шмат беларускамоўных і этнаграфічна-фальклорных матэрыялаў. Выдаваў газеты на польскай і французскай мовах. Супрацоўнічаў у многіх французскіх, нямецкіх і польскіх газетах і часопісах.
Рукапісная спадчына захоўваецца ў бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве[2], Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы[3], Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы ў Вільні[4], Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы [5], Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі Дом) Расійскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу[6].
Remove ads
Бібліяграфія
- Prawdopodobna historja : poemat ; Dwuwiersze i ucinki. — Warszawa,: J. Jaworski, 1871. — С. —. — 114 с.
- Mikołaja Kopernika życie obywatelskie w Polsce. — Wilno: Drukiem Józefa Zawadskiego, 1873. — 56 с.
- Powieść mych czasów przez Wojnisława Kazimierza hrabiego Sulimę z Białej Rusi : poemat. — 1876. — С. —. — 10 с.
- August Adler w Dreźnie Portret Wojnisława Kazimierza Sawicz-Zabłockiego : фотаздымак: 9.5×6 cm. — 15.IX.1879. — С. 2.
- Kobieta : odczyt. — Sambor: nakładem G. Kohna, 1880. — 25 с.
- Połocka szlachta: Powieść(польск.) // Warta : czasopismo dla krytyki politycznej, społecznej i literackiej. — 1885. Kwiecień-grudzień.
- W.K.S.S.Z. Opowiadania Pawła Zawiszy. Opowiadanie piersze «Orłoloty» i «Pod konwojem». — Poznań, 1886. — С. —.
- К инциденту Наркевича-Иодко с Заблоцким-Савичем.(руск.) // Минский листок : часопіс. — 11 октября 1891. — С. —.
Рукапісы
- Wiersze drobne (ok. 1855-ok. 1895). бел.: Дробныя вершы.
- Wiersze i drobne utwory prozą przesyłane Józefowi Ignacemu Kraszewskiemu w latach 1863—1886. бел.: Вершы і дробныя творы пасланыя Язэпу Ігнацыю Крашэўскаму ў 1863—1886 гг.
- Adresy zbiorowe, listy i wiersze nadesłane Józefowi Bohdanowi Zaleskiemu na jubileusz 80. rocznicy urodzin i imienin w 1882 r. T.5, Życzenia nadesłane z Paryża i całej Francji. бел.: Лісты і вершы прысланыя Язэпу Багдану Залесскаму на 80-ты юбілей нараджэння.
- Fragment korespondencji rodziny Żulińskich z lat 1863—1891. T. 4, Reitzenheim — Żuliński. бел.: Фрагмент ліставання сям'і Жулінскіх з 1863 па 1891 год.
Беларускія пераклады
- 3 чужбіны; У роднай зямлі; Да перапёлкі: (Вершы)Беларусь : часопіс. — 1946. — № 4. //
- 3 чужбіны; У роднай зямлі; Да перапёлкі: (Вершы) : Хрэстаматыя. — Мінск: 1971. // Беларуская літаратура XIX ст.
- Аўтабіяграфічны запіс...; Пісьмо і М. М. Стасюлевіча; Прашэнні 1887-1891 гг. Пісьмо Кулакоўскага. // укладальнік Кісялёў, Г. В.; рэдактары: Барысенка, В. В., Мальдзіс, А. І. Пачынальнікі : з гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст. : дакументальны зборнік. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977.
- 3 чужбіны; У роднай зямлі; Да перапёлкі: (Вершы) : Хрэстаматыя. — Мінск: 1988. // Беларуская літаратура XIX ст. 2 выд.
- Беларуская пея. «(В Парыжу, лета 1882, марця дня 19-а. Вайніслаў Казімір Савіч-Заблоцькій, польскі шляхціц-пан, а ў Гудаў грахф, быўшы галава Крывіцькага Вязку)». // Беларуская літаратура XVIII–XIX стагоддзяў : Зборнік тэкстаў. — Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, Кафедра гісторыі беларускай літаратуры, 2000. — С. 220.
- Вершы: У Роднай Зямлі., Да Перапёлкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава: № 1 (Парыж, 18 чэрвеня). № 2, № 3 (21 верасня 1886 года, Парыж), № 4 (Парыж, 19 лістапада). // Уклад., прадм., і заўв. У. Казберука Заняпад і Адраджэнне. Беларуская літаратура XIX стагоддзя. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. — С. 542—556. — ISBN 985-02-0525-3.
- Аўтабіяграфічны запіс...; Пісьмо і М. М. Стасюлевіча; Прашэнні 1887-1891 гг. Пісьмо Кулакоўскага. // укладальнік Кісялёў, Г. В.; рэдактары: Барысенка, В. В., Мальдзіс, А. І. Пачынальнікі : з гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст. 2-е выд. : дакументальны зборнік. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — ISBN 985-08-0570-6.
- Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосці пана Шатана Старшага). Аповесць.Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Ж. Некрашэвіч-Кароткай. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 1(891). — С. 122—164. — ISSN 0130-8068. //
- Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосці пана Шатана Старшага). Аповесць.Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Ж. Некрашэвіч-Кароткай. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 3(893). — С. 68—111. — ISSN 0130-8068. //
- Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосці пана Шатана Старшага). Аповесць.Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Ж. Некрашэвіч-Кароткай. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 4(894). — С. 134—159. — ISSN 0130-8068. //
- Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосці пана Шатана Старшага). Аповесць.Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Ж. Некрашэвіч-Кароткай. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 6(896). — С. 155—180. — ISSN 0130-8068. //
- З чужбіны. У роднай зямлі. (Вершы). // Складальнік Мікола Хаўстовіч Беларуская літаратура. Хрэстаматыя. Частка другая (другая палова XIX стагоддзя) : Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці «беларуская філалогія». — Мінск: Выдадзена коштам укладальніка, 2006. — С. 200.
- Мартысюк В., Пацюпа Ю. Новыя творы графа Сулімы з Белай Русі: Сон гудара маладога, Лісты да Івана Франка №№ 1—2. // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2015. — № 1(1021). — С. 180—188. — ISSN 0130-8068.
- Літаратура другой паловы XIX стагоддзя / укладанне Кісялёвай Л. Г., Сенкевіч Н. М.. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — Т. 1. — 846 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры). — 1 500 экз. — ISBN 978-985-02-1466-9.
- Полацкая шляхта : аповесць / пераклад з польскай мовы, каментары, тлумачэнні Ж. Некрашэвіч-Кароткай, В. Макрак. — Мінск: Попурри, друк, 2016. — 317 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-15-2987-8.
Remove ads
Зноскі
- Wojnisław Kazimierz Sawicz-Zabłocki // MAK
- Inwentarz rękopisów Biblioteki Jagiellońskiej : nr 9001-10000. Cz. I, nr 9001-9500 / opracowała i przygotowała do druku Jadwiga Grzybowska. — Krakow: Państwowe wydawnictwo naukowe, 1977. — С. 128. — 326 с. — 1 000 экз.
- Нацыянальная бібліятэка ў Варшаве польск.: Biblioteka Narodowa (Warszawa), аддз. рукап., адз. зах. 7197, 7198;
- ЦБ АН Літвы, аддз. рукап., ф. 9, адз. зах. 816; літ.: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka
- Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы, ф. 378. Паліт. аддзю, 1887, спр. 93; ф. 1135; воп. 10, спр. 115, л. 137, 138, 153—156; Архівавана 11 жніўня 2020. літ.: Lietuvos valstybės istorijos archyvas
- ИРЛИ (Пушкинского Дома) РАН. Архівавана 6 ліпеня 2020. ф. 273, воп. 1, спр. 521; ф. 274, воп. 1, спр. 399, л. 166; ф. 293, воп. 1, спр. 1396; ф. 572, воп. 1, спр. 213;
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads