Валерый Юр’евіч Каршакевіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Валерый Юр’евіч Каршакевіч
Remove ads

Валерый Каршакевіч (нар. 15 лютага 1988, Краснадар) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у казахстанскім клубе «Елімай» з Семея.

Хуткія факты Валерый Каршакевіч, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Краснадары на радзіме маціа ва ўзросце 4-5 гадоў рамаз з бацькамі пераехаў у Мар’іну Горку, дзе і пачаў займацца футболам[3]. Некаторы час займаўся ў школе мінскага «Дынама», дарослую кар’еру пачынаў ў «Маладзечне», потым гуляў за дубль салігорскага «Шахцёра» і наваполацкага «Нафтана». З 2009 года быў іграком жодзінскага «Тарпеда», з 2010 года трывала трапляў у асноўны склад.

У жніўні 2013 года пакінуў Жодзіна і стаў іграком брэсцкага «Дынама»[4]. У Брэсце адразу замацаваўся ў аснове, гуляў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе замяняў траўміраванага капітана каманды Яўгена Клапоцкага.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5]. У складзе «Белшыны» замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе чаргаваўся з Міхаілам Гарбачовым і Арцёмам Бобухам.

У студзені 2015 года пакінуў «Белшыну» па заканчэнні кантракта[6]. Неўзабаве далучыўся да стану мікашэвіцкага «Граніта» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[7]. Спачатку быў асноўным цэнтральным абаронцам мікашэвічцаў, але з лета стаў пераважна выхадзіць на замену.

У студзені 2016 года пасля прагляду зноў стаў іграком «Тарпеда-БелАЗ»[8]. У сезоне 2016 быў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў жодзінцаў. У студзені 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9] і далучыўся да «Слуцка». Пазней часова пакінуў стан случан, каб прайсці прагляд у «Іртышы»[10], аднак у выніку вярнуўся і ў лютым падпісаў кантракт са «Слуцкам»[11]. Замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы случан, у сезоне 2017 без замен адгуляў ва ўсіх 30 матчах каманды ў чэмпіянаце Беларусі.

У студзені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[12], і неўзабаве стаў іграком «Гомеля»[13]. У складзе «Гомеля» замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У жніўні 2018 года пакінуў гомельскую каманду і неўзабаве папоўніў склад «Смалявічаў»[14], дзе таксама стаў іграком асновы.

У лютым 2019 года пасля прагляду стаў іграком мінскага «Промня»[15]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе магіляўчан.

У жніўні 2019 года пасля прагляду перайшоў у расійскі клуб «Мардовія»[16], аднак да зімы не мог згуляць за яго з-за забароны на рэгістрацыю новых ігракоў. У студзені 2020 года, так і не згуляўшы за «Мардовію», падпісаў кантракт з казахстанскім «Таразам»[17]. У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу, аднак у лютым 2021 года новы трэнер «Тараза» Вардан Мінасян перастаў разлічваць на беларускага абаронцу. У выніку той неўзабаве далучыўся да «Кызыл-Жара» і ў сакавіку афіцыйна перайшоў у гэты клуб[18]. Замацаваўся ў аснове петрапаўлаўскага клуба. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Кызыл-Жарам»[19]. Пакінуў петрапаўлаўскую каманду ў студзені 2023 года[20].

У лютым 2023 года стаў іграком адроджанага семейскага «Елімая»[21]. Дапамог клубу выйсці ў Прэм’ер-лігу, аднак сам па заканчэнні сезона 2023 пакінуў каманду[22] і ў пачатку 2024 года стаў памочнікам галоўнага трэнера «Елімая»[23].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У 2008 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Remove ads

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[24].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads