Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч (19 студзеня 1953, пас. Бягомль, Бягомльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваенны і палітык.
Генерал-маёр. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў і член Савета Рэспублікі розных скліканняў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 19 студзеня 1953 года ў пасёлку Бягомль (тады — центр Бягомльскага раёна Мінскай вобласці)[1][2].
Адукацыя
Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае вучылішча, асноўны факультэт Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе, Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].
Ваенная служба
Камандаваў парашутна–дэсантным узводам, затым разведвальным узводам разведвальнай роты 350–га гвардзейскага парашутна–дэсантнага палка 103–й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі. У 1978 годзе прызначаны камандзірам парашутна–дэсантнай роты таго ж палка.
У 1979–1982 гадах — у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане[1]. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Пасля заканчэння Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе камандаваў парашутна-дэсантным батальёнам, парашутна–дэсантным палком 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавая дывізіі.
У 1992 годзе ўзначаліў 5–ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў горадзе Мар’іна Горка Мінскай вобласці. У 1994 годзе яму прысвоена воінскае званне «генерал–маёр».
З 1999 года служыў ва Унутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь, дзе да 2003 года займаў пасаду намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі.
2 снежня 2003 года быў прызначаны намеснікам Міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі[1][2].
Палітычная дзейнасць
У 2012—2019 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га і 6-га скліканняў[1]. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы.
Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу[1].
Член Савета Рэспублікі 7-га склікання[1]. Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі 8-га склікання ад Мінскай вобласці[1]. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[1].
Старшыня савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане»[1].
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Чырвонай Зоркі;
- ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені (1990;
- ордэн «За службу Радзіме» II ступені;
- Медалі СССР і Рэспублікі Беларусь;
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Асабістае жыццё
Жанаты, мае траіх дзяцей. Пражывае ў г. Заслаўе Мінскага раёна.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads