Васіль Іванавіч Андрыянаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Іванавіч Андрыянаў (руск.: Васи́лий Ива́нович Андриа́нов; 13 жніўня 1920 — 7 мая 1999) — савецкі лётчык-штурмавік, двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-маёр авіяцыі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 13 жніўня 1920 года ў вёсцы Іванісава Цвярской губерні (цяпер — сяло Бежацкага раёна Цвярской вобласці) у сям’і селяніна. Рускі. Член ВКП(б)/КПСС з 1944 года. Скончыў Смаленскі кааператыўны тэхнікум у 1939 годзе. У Чырвонай арміі з 1940 года. У 1943 годзе скончыў Пермскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1943 года. Першае баявое хрышчэнне атрымаў на Курскай дузе. 24 ліпеня 1943 года ў групе Іл-2 прыняў удзел у штурмоўцы чыгуначнай станцыі Белгарад.
Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» камандзіру звяна 667-га штурмавага авіяцыйнага палка (292-я штурмавая авіяцыйная дывізія, 1-ы Штурмавы Авіяцыйны Корпус, 5-я паветраная армія, прысвоена 1 ліпеня 1943 года за 87 вылетаў на штурмоўку войскаў суперніка ў баях за Белгарад, Харкаў, на палтаўскім і кіраваградскім кірунках.
Другім медалём «Залатая Зорка» камандзір эскадрыллі 141-га гвардзейскага штурмавага авіяцыйнага палка ўзнагароджаны 27 чэрвеня 1945 года за 90 вылетаў у баях пад Львовам, на сандамірскім плацдарме (Польшча) і на іншых рубяжах.
Вайну скончыў у Берліне. Агулам за час вайны здзейсніў 177 баявых вылетаў. Асабіста знішчыў 50 танкаў, 200 аўтамашын, 25 зенітна-артылерыйскіх батарэй, 13 складоў і шмат іншай тэхнікі саперніка, у 37 паветраных баях збіў 6 варожых самалётаў.
У 1950 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію, у 1961 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба. Генерал-маёр авіяцыі (1971). Да 1981 года на выкладчыцкай рабоце ў Ваеннай акадэміі Генштаба.
Памёр 7 траўня 1999 гады. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.
Remove ads
Зноскі
- Андрианов Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Vasily Ivanovich Andrianov // TracesOfWar
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads