Васіль Васільевіч Глаголеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Васільевіч Глаголеў
Remove ads

Васі́ль Васі́льевіч Глаго́леў (руск.: Василий Васильевич Глаголев) (21 лютага (4 сакавіка) 1898, Калуга — 21 верасня 1947, Масква), савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1944), Герой Савецкага Саюза (1943). Камандуючы ПДВ  (руск.) (1946—1947)[3].

Хуткія факты Васіль Васільевіч Глаголеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і ўрача. Рана застаўся без бацькі. Скончыў пачатковую школу і рэальнае гарадское вучылішча ў Калузе.

З 1916 года — у Рускай імператарскай арміі[3]. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне на Заходнім фронце, старэйшы выведнік брыгады, феерверкер  (руск.).

У Чырвонай Арміі з 1918 года[3]. Удзельнічаў у баях на Урале і Паўночным Каўказе, быў чырвонаармейцам, затым старшыной кавалерыйскага эскадрону  (руск.) ў 1-м запасным і ў 68-м кавалерыйскім палках 12-й кавалерыйскай дывізіі  (руск.).

Remove ads

Міжваенны перыяд

Пасля Грамадзянскай вайны застаўся служыць у РСЧА. Скончыў 3-я Бакінскія камандныя курсы ў 1921 годзе, у 19211924 гадах быў камандзірам узвода, памочнікам камандзіра эскадрону, загадчыкам выведкай 68-га кавалерыйскага палка 12-й кавалерыйскай дывізіі Асобнай Каўказскай арміі  (руск.). З 1924 года камандаваў эскадронам. У 1926 і ў 1931 гадах скончыў кавалерыйскія курсы ўдасканалення каманднага складу ў Новачаркаску, з 1929 года — начальнік штаба 66-га кавалерыйскага палка 2-й асобнай кавалерыйскай брыгады ў Асобнай Каўказскай арміі. З 1931 а — кіраўнік тактыкі старэйшага курсу кавалерыйскіх курсаў у Новачаркаску. Са студзеня 1934 года — камандзір і камісар 76-га кавалерыйскага палка ў 12-й кавалерыйскай дывізіі ў Армавіры. З ліпеня 1937 года — начальнік штаба гэтай дывізіі. Са жніўня 1939 года камандаваў 157-й стралковай дывізіяй і 42-й асобнай кавалерыйскай дывізіяй у Паўночна-Каўказскай ваеннай акрузе. У 1941 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. Палкоўнік.

Вялікая Айчынная вайна

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны — камандзір 42-й кавалерыйскай дывізіі на Паўночным Каўказе. У студзені 1942 года дывізія была перакінутая ў Крым і ўдзельнічала ў баях у складзе Крымскага фронту. З лютага 1942 года — камандзір 73-й стралковай дывізіі ў 24-й арміі Паўднёвага фронту, удзельнічаў у цяжкіх абарончых баях Варонежска-Варашылаўградскай аперацыі. У ліпені 1942 дывізія трапіла ў акружэнне пад Мілерава і фактычна была разбіта, у жніўні Глаголеў выйшаў з акружэння з рэшткамі дывізіі, якую ў верасні расфарміравалі. Пасля кароткага знаходжання ў рэзерве у кастрычніку 1942 года прызначаны камандзірам 176-й стралковай дывізіі на Закаўказскім фронце. На чале дывізіі вёў паспяховыя баявыя дзеянні пры абароне і контрудару пад Маздокам і Арджанікідзэ.

З лістапада 1942 па люты 1943 года — камандзір 10-га гвардзейскага стралковага корпуса ў складзе 9-й арміі і 56-й арміі Чарнаморскай групы войскаў, удзельнічаў у наступальным этапе бітвы за Каўказ. Генерал-маёр (27.1.1943). З лютага 1943 года выконваў абавязкі камандуючага 9-й арміяй, з сакавіка 1943 года камандаваў 46-й арміяй Паўночна-Каўказскага фронту, якая дзейнічала пад Краснадарам і на Кубані. У жніўні 1943 армія была перакінутая на Паўднёва-Заходні фронт, у верасні — на Стэпавы фронт і ўдзельнічала ў бітве за Дняпро[3], у прыватнасці, вызваляла Днепрапятроўск і Днепрадзяржынск. З 20 верасня 1943 года армія ваявала ў складзе 3-га Украінскага фронту.

За ўмелае камандаванне войскамі пры захопе і ўтрыманні Дняпроўскіх плацдармаў генерал-лейтэнанту В. В. Глаголеву указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 лістапада 1943 прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

З мая па снежань 1944 года камандаваў 31-й арміяй на 3-м Беларускім фронце. Вызначыўся ў Беларускай стратэгічнай аперацыі[3], асабліва ў Віцебска-Аршанскай аперацыі і ў Мінскай аперацыі. У час Беларускай наступальнай аперацыі армія пад камандаваннем В. В. Глаголева прарвала варожую абарону пад Дуброўна, удзельнічала ў вызваленні Оршы, Барысава, Мінска, Гродна.

Са студзеня 1945 года да канца вайны камандаваў 9-й гвардзейскай арміяй на 3-м Украінскім і на 2-м Украінскім франтах[3], ваяваў у Балатонскай, Венскай і Пражскай аперацыях. Палкаводчы талент В. В. Глаголева найбольш выразна праявіўся пры правядзенні Венскай наступальнай аперацыі і падчас баёў з адборнымі танкавымі дывізіямі «Мёртвая галава», «Рэйх», «Гітлерюгенд» ля возера Балатон.

Remove ads

Пасляваенны перыяд

Пасля вайны працягваў камандаваць 9-й гвардзейскай арміяй. У 19461947 гадах быў камандуючым Паветрана-дэсантнымі войскамі СССР[3]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання (з 1946).

Памёр на вучэннях 21 верасня 1947 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды

Памяць

Імем В. В. Глаголева названа вуліца ў Мінску[3].

Памяць

Імем генерала названыя:

Зноскі

  1. Глаголев Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Глаголев Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  3. Глаголев Василий Васильевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 148. — 737 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads