Верх-Крупава

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Верх-Крупаваmap
Remove ads

Верх-Кру́пава[1] (трансліт.: Vierch-Krupava, руск.: Верх-Крупово) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад Ліды. Аддзелена ракой Крупка (прыток Дзітвы) ад аграгарадка Крупава. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашаы Ліда—Радунь.

Гісторыя

Побач са старадаўняй Крупай у 1909 годзе згадваецца Крупа Высокая ў Лідскім павеце і воласці Віленскай губерні Расійскай імперыі.

З верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскага павета і гміны Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 5 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Аполінскім сельсавеце, побач згадваецца Крупа Лясная (4 жыхары). З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

З 20 верасня 1944 года вёска ў Гродзенскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Крупаўскім сельсавеце. Сельскагаспадарчыя землі належалі да калгаса «Зара».

З 21 лютага 2023 года вёска ў складзе Дзітвянскага сельсавета[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1921 год — 85 жыхароў.
  • 1940 год — 85 жыхароў.
  • 1960 год — 85 жыхароў.
  • 1990 год — 80 жыхароў, 40 гаспадарак.
  • 2004 год — 49 жыхароў, 19 гаспадарак.
  • 2012 год — 45 жыхароў, 16 гаспадарак.
  • 2015 год — 40 жыхароў, 16 гаспадарак.
  • 2019 год — 38 чал.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads