Вольга Алегаўна Ламаносава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вольга Алегаўна Ламаносава
Remove ads

Вольга Алегаўна Ламаносава (укр.: Ольга Олегівна Ломоносова, нар. 18 мая 1978, Данецк) — украінская і расійская гімнастка і актрыса тэатра і кіно.

Хуткія факты Вольга Алегаўна Ламаносава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 18 мая 1978 года ў Данецку, у сям’і будаўніка. Маці Наталля Яўгенаўна Ламаносава — эканаміст. Да 1986 года сям’я пераехала ў Кіеў, куды перавялі бацьку.

Яшчэ ў Данецку пачала займацца мастацкай гімнастыкай. Трэнеры адзначалі ў яе выдатную гнуткасць. У Кіеве была прынята ў Школу алімпійскага рэзерву Альбіны Дзяругінай. Тамака яна стала кандыдатам у майстры спорту. У 1988 годзе паступіла ў Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча.

У 1997 годзе з’ехала ў Маскву. Працавала ў Музычным тэатры імя К. С. Станіслаўскага і Ул. І. Неміровіча-Данчанкі артысткай балета. Паступіла ў Шчукінскае вучылішча на курс Радзівона Аўчыннікава  (руск.). Насуперак асцярогам дзяўчыны, уступныя іспыты яна здала лёгка, нават абмінуўшы другі тур. Пасля заканчэння тэатральнага інстытута (у 2003 годзе)[3] працавала ў Тэатры імя К. С. Станіслаўскага (2004—2006) і Тэатры імя Я. Вахтангава (2003—2005).

Здымаецца ў фільмах, грае ў «Другом театре».

Сям’я

Першы муж — Яўгеній Рашанцаў (нар. 2 лютага 1976), прадзюсер (скончыў прадзюсерскі факультэт УДІКа), сын савецкага і расійскага паэта Юрыя Рашанцава. Шлюб працягнуўся паўтара гады.[4][5][6]

Другі муж (фактычны шлюб[6]) — Павел Сафонаў (нар. 26 чэрвеня 1972), расійскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр.[4][5]

Дачкі — Варвара Сафонава (нар. 9 снежня 2006),[5] Аляксандра Сафонава (нар. 25 мая 2011), яе хросная маці аднакурсніца Вольгі — актрыса Марына Аляксандрава.[5][7]

Сын — Фёдар Сафонаў (нар. 14.04.2017).[8][9]

З’яўляецца хроснай маці Івана — старэйшага сына акцёраў Рыгора Анціпенкі і Юліі Такшынай.[6]

Remove ads

Творчасць

Ролі ў тэатры

Тэатральны інстытут імя Барыса Шчукіна

  • «Выдатныя людзі» (выпускны спектакль,[6] рэжысёр — Павел Сафонаў) — Наталля Пятроўна.[10]

Тэатр імя Я. Б. Вахтангава

Маскоўскі драматычны тэатр імя К. С. Станіслаўскага

  • «Сон у летнюю ноч» — Гермія

Тэатральнае агенцтва «Прэм'ера»

  • «Пігмаліён» (антрэпрызны спектакль: праект «Тэатральны марафон»)— Эліза Дулітл

«Другой театр»

  • «Качынае паляванне» — Галіна
  • 2014 — «Тарцюф» — Эльміра, жонка Оргона
  • «Валянцінаў дзень» — Валянціна

Тэатральная кампанія «Маскарад»

  • 2015 — «Мужчынскі водар. Аркестр» — Сюзана[12]

Тэатр Эстрады

2018 — «Старэйшы сын» А. Вампілава — Ніна, дачка Сарафанава

Тэатр Сатыры

2018 — «Платонаў»

Нікатэатр

2019 — «Загадкавыя варыяцыі»— Элен Метэрнах

Ролі ў кіно

Больш інфармацыі Год, Беларуская назва ...
Remove ads

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
  2. Olga Lomonosova // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3561957'></a>
  3. Шесть любовников Ольги Ломоносовой // kp.ru (14 декабря 2009 года). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2014. Праверана 5 студзеня 2014.
  4. Биография Ольги Ломоносовой // 7days.ru. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2014. Праверана 5 студзеня 2014.
  5. Биография Ольги Ломоносовой // vokrug.tv. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2014. Праверана 5 студзеня 2014.
  6. Ольга Ломоносова родила сына. www.zirki.odnoboko.com. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2017. Праверана 15 красавіка 2017.
  7. Olga Lomonosova в Instagram: «14.04 Сын . Я счастлива ❤» (руск.). Instagram. Праверана 16 красавіка 2018.
  8. Интервью с Ольгой Ломоносовой. Архівавана 6 студзеня 2014. // vokrug.tv (4 декабря 2008 года)
  9. Спектакль «Лир». Театр имени Е. Б. Вахтангова. Пресса о спектакле. Архівавана 24 верасня 2015. Сайт «Театральный смотритель» // smotr.ru (5 сентября 2003 года)
  10. Популярные спектакли в Москве. Лучшие спектакли(недаступная спасылка). // maskarad-maskarad.ru. Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2016. Праверана 8 ліпеня 2016.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads