Вольга Алегаўна Ламаносава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Алегаўна Ламаносава (укр.: Ольга Олегівна Ломоносова, нар. 18 мая 1978, Данецк) — украінская і расійская гімнастка і актрыса тэатра і кіно.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 18 мая 1978 года ў Данецку, у сям’і будаўніка. Маці Наталля Яўгенаўна Ламаносава — эканаміст. Да 1986 года сям’я пераехала ў Кіеў, куды перавялі бацьку.
Яшчэ ў Данецку пачала займацца мастацкай гімнастыкай. Трэнеры адзначалі ў яе выдатную гнуткасць. У Кіеве была прынята ў Школу алімпійскага рэзерву Альбіны Дзяругінай. Тамака яна стала кандыдатам у майстры спорту. У 1988 годзе паступіла ў Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча.
У 1997 годзе з’ехала ў Маскву. Працавала ў Музычным тэатры імя К. С. Станіслаўскага і Ул. І. Неміровіча-Данчанкі артысткай балета. Паступіла ў Шчукінскае вучылішча на курс Радзівона Аўчыннікава . Насуперак асцярогам дзяўчыны, уступныя іспыты яна здала лёгка, нават абмінуўшы другі тур. Пасля заканчэння тэатральнага інстытута (у 2003 годзе)[3] працавала ў Тэатры імя К. С. Станіслаўскага (2004—2006) і Тэатры імя Я. Вахтангава (2003—2005).
Здымаецца ў фільмах, грае ў «Другом театре».
Сям’я
Першы муж — Яўгеній Рашанцаў (нар. 2 лютага 1976), прадзюсер (скончыў прадзюсерскі факультэт УДІКа), сын савецкага і расійскага паэта Юрыя Рашанцава. Шлюб працягнуўся паўтара гады.[4][5][6]
Другі муж (фактычны шлюб[6]) — Павел Сафонаў (нар. 26 чэрвеня 1972), расійскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр.[4][5]
Дачкі — Варвара Сафонава (нар. 9 снежня 2006),[5] Аляксандра Сафонава (нар. 25 мая 2011), яе хросная маці аднакурсніца Вольгі — актрыса Марына Аляксандрава.[5][7]
Сын — Фёдар Сафонаў (нар. 14.04.2017).[8][9]
З’яўляецца хроснай маці Івана — старэйшага сына акцёраў Рыгора Анціпенкі і Юліі Такшынай.[6]
Remove ads
Творчасць
Ролі ў тэатры
Тэатральны інстытут імя Барыса Шчукіна
Тэатр імя Я. Б. Вахтангава
- 2003 — «Лір» (па матывах п’есы «Кароль Лір» Уільяма Шэкспіра, рэжысёр — Уладзімір Мірзоеў)[11] — Кардэлія.
- «Дон Жуан і Сганарэль»
- «Калігула»
Маскоўскі драматычны тэатр імя К. С. Станіслаўскага
- «Сон у летнюю ноч» — Гермія
Тэатральнае агенцтва «Прэм'ера»
- «Пігмаліён» (антрэпрызны спектакль: праект «Тэатральны марафон»)— Эліза Дулітл
«Другой театр»
- «Качынае паляванне» — Галіна
- 2014 — «Тарцюф» — Эльміра, жонка Оргона
- «Валянцінаў дзень» — Валянціна
Тэатральная кампанія «Маскарад»
Тэатр Эстрады
2018 — «Старэйшы сын» А. Вампілава — Ніна, дачка Сарафанава
Тэатр Сатыры
2018 — «Платонаў»
Нікатэатр
2019 — «Загадкавыя варыяцыі»— Элен Метэрнах
Ролі ў кіно
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.
- Olga Lomonosova // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- Шесть любовников Ольги Ломоносовой // kp.ru (14 декабря 2009 года) . Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2014. Праверана 5 студзеня 2014.
- Биография Ольги Ломоносовой // 7days.ru . Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2014. Праверана 5 студзеня 2014.
- Биография Ольги Ломоносовой // vokrug.tv . Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2014. Праверана 5 студзеня 2014.
- Кум королю или каждому крестнику свой крестный отец | Блогер elena_dokuchaewa на сайте SPLETNIK.RU 18 апреля 2017 | СПЛЕТНИК . Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2018. Праверана 21 верасня 2018.
- Ольга Ломоносова родила сына . www.zirki.odnoboko.com. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2017. Праверана 15 красавіка 2017.
- Olga Lomonosova в Instagram: «14.04 Сын . Я счастлива ❤» (руск.). Instagram. Праверана 16 красавіка 2018.
- Интервью с Ольгой Ломоносовой. Архівавана 6 студзеня 2014. // vokrug.tv (4 декабря 2008 года)
- Спектакль «Лир». Театр имени Е. Б. Вахтангова. Пресса о спектакле. Архівавана 24 верасня 2015. Сайт «Театральный смотритель» // smotr.ru (5 сентября 2003 года)
- Популярные спектакли в Москве. Лучшие спектакли(недаступная спасылка). // maskarad-maskarad.ru. Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2016. Праверана 8 ліпеня 2016.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads