Чырвоная Слабада (Салігорскі раён)

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Чырвоная Слабада (Салігорскі раён)map
Remove ads

Чырво́ная Слабада́[2] (трансліт.: Čyrvonaja Slabada, руск.: Красная Слобода, да 1923 года — Вы́зна) — гарадскі пасёлак у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Чырвонаслабодскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Знаходзіцца на рацэ Вызенка непадалёк ад Чырвонаслабодскага вадасховішча, за 30 км у напрамку на паўночны захад ад горада Салігорска і чыгуначнай станцыі Салігорск, за 163 км ад Мінска[3]. Аўтамабільнымі дарогамі злучаная з Лунінцам, Слуцкам, Салігорскам.

Remove ads

Гісторыя

Вядома як вёска Вызна Слуцкага княства Вялікага Княства Літоўскага, затым мястэчка, належала Алелькавічам, з 1612 года — Радзівілам, з 1793 года — Вітгенштэйнам, пазней Гогенлоэ.

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр Вызненскай воласці Слуцкага павета. У 1897 годзе дзейнічалі народнае вучылішча, пачатковая школа, бальніца, царква, капліца.

3 студзеня 1923 года пераназваная ў Чырвоную (Красную) Слабаду. У 1924—1959 гадах — цэнтр Чырвонаслабодскага раёна. З 1938 года — гарадскі пасёлак. З 27 чэрвеня 1941 па 30 чэрвеня 1944 года Чырвоная Слабада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй[3]. Акупанты знішчылі тут 420 жыхароў[3]. З 1959 года пасёлак у Старобінскім, з 1962 года — у Любанскім, з 1965 года — у Салігорскім раёне.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 1593[3] чал.
  • 1995 год — 5,1 тыс. чал.[4]
  • 2002 год — 4985[3] чал.
  • 2006 год — 4,7 тыс. чал.
  • 2008 год — 4,7 тыс. чал.
  • 2016 год — 3909 чал.[5]
  • 2017 год — 3898 чал.[6]

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Славутасці

Thumb
Мікалаеўская царква ў 1925 годзе
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
  • Магіла ахвяр фашызму.
  • Свята-Мікалаеўская царква (1997)

Страчаная спадчына:

  • Свята-Мікалаеўская царква — згарэла ў 1877 годзе, адбудавана ў 1897 годзе, зруйнавана ў 1937 годзе[3].

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads