Віктар Іванавіч Мачульскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Іванавіч Мачульскі (11 красавіка 1810, Іванава, Кобрынскі павет Гродзенскай губерні— 5 чэрвеня 1871, Масква) — расійскі энтамолаг, афіцэр і разведчык Генштаба. Ён апісаў шмат новых відаў насякомых, пераважна расійскай фаўны і, у першую чаргу, жужаляў, лічыцца знакамітым калеаптэролагам[1][2].
Remove ads
Біяграфія
З сям’і ваеннага. Скончыць Галоўнае інжынернае вучылішча. Удзельнічаў у падаўленні Польскага паўстання 1830—1831 гг.
Член Таварыства выпрабавальнікаў прыроды у Маскве. Друкаваў свае даследаванні большай часткай у выданнях гэтага таварыства і Пецярбургскай акадэміі навук.
Аўтар зводак па жуках і шкодніках сельскай гаспадаркі. Яго калекцыя насякомых, сабраная ў Сібіры, Егіпце, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы склала фонды Заалагічнага музея Маскоўскага ўніверсітэта.
Remove ads
Экспедыцыі
Працы
У «Рускім біяграфічным слоўніку» 1916 года пералічваюцца яго галоўныя працы: «Études entomologiques» (Гельсінгфорс, 1852—1862), «Hydrocanthares de la Russie» (Гельсінгфорс, 1853), «О вредных и полезных насекомых» (кн. I, Санкт-Пецярбург, 1856), «Genres et especes d’insectes, publ. dans differ. ouvrages» (дап. да VI т. «Horae Soc. Entomolog.Ross.», 1869—1870; там жа спіс часопісных артыкулаў Уладзіміра Іванавіча).
Калекцыі
Найбагацейшыя калекцыі Мачульскага ў цяперашні час знаходзяцца ў найбуйнейшых музеях Расіі: у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, Заалагічным музеі у Санкт-Пецярбургу, а таксама ў Музеі прыродазнаўства у Берліне і Нямецкім энтамалагічным інстытуце.
Зноскі
- Иванов-Петров Александр. Инфернальный энтомолог (руск.). Expert.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2013. Праверана 23 верасня 2013.
- Golovatch, Sergei (2014). The myriapodological legacy of Victor Ivanovich Motschoulsky (1810–1871). ZooKeys (426): 11–16. doi:10.3897/zookeys.426.8011. PMC 4137288. PMID 25147455.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: непазначаны свабодны DOI (спасылка)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads