Віктар Германавіч Казанцаў
расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал арміі (2000) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Германавіч Казанцаў (22 лютага 1946, в. Коханава, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 14 верасня 2021, Краснадар, Расія) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Генерал арміі (2000). Доктар педагагічных навук, кандыдат філасофскіх навук.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 22 лютага 1946 года ў в. Коханава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў Свярдлоўскае сувораўскае ваеннае вучылішча (1956—1963), Ленінградскае каманднае агульнавайсковае вучылішча (1966), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1979), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1987).
З 1966 года працаваў на камандных і штабных пасадах у Савецкай Арміі, з 1991 года — у расійскай арміі.
З 1993 года — начальнік штаба Забайкальскай ваеннай акругі, з 1996 года — першы намеснік камандуючага.
З 1997 года — камандуючы войскамі Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі, адначасова ў 1999—2000 гадах узначальваў аб’яднаную групоўку войск, якая ажыццяўляла контр-тэрарыстычную аперацыю на Паўночным Каўказе.
У 2000—2004 гадах быў прадстаўніком Прэзідэнта Расіі ў Паўднёвай федэральнай акрузе[1].
Памёр 14 верасня 2021 года ў шпіталі ў Краснадары пасля працяглай хваробы[2].
Remove ads
Узнагароды
- Герой Расійскай Федэрацыі (Указ Прэзідэнта РФ ад 4 снежня 1999 года),
- ордэны «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II і III ступеняў,
- ордэн Чырвонай Зоркі,
- ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені,
- ордэн «За ваенныя заслугі»,
- ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага,
- медаль «За баявыя заслугі».
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads