Глуск

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Глускmap
Remove ads

Глуск[2] (трансліт.: Hlusk) — гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Глускага раёна, на рацэ Пціч. Вузел аўтадарог на Бабруйск, Старыя Дарогі, Любань, Акцябрскі. За 170 км ад Магілёва. Насельніцтва 6 893 чал. (2025)[3].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

На думку беларускага географа В. Жучкевіча тапонім «Глуск» утварыўся ў выніку трансфармацыі словаў глух, глуш[4].

Гісторыя

Тапонім «Глуск» у пісьмовых крыніцах пачынае сустракацца з другой паловы XV стагоддзя. Першым гаспадаром вотчыны з цэнтрам Стары Глуск (з XIX стагоддзя — Гарадок) быў Юрый Сямёнавіч Гальшанскі. Пасля яго смерці валоданні былі падзелены паміж яго спадкаемцамі. Каля 1520 года Юрый Іванавіч Гальшанскі-Дубровіцкі выдзеліў сваю частку ў асобнае валоданне з цэнтрам Глуск-Дубровіцкі, які ўпершыню згадваецца ў каралеўскім прывілеі 1522 года на заснаванне замка.

Thumb
Касцёл і кляштар бернардзінцаў, XIX ст.

У 1525 годзе яно атрымала ад вялікага князя Жыгімонта Старога прывілей на правядзенне кірмашоў. Пасля смерці Юрыя Іванавіча Глускам Дубровіцкім валодалі спачатку яго сыны Януш і Уладзімір, потым Сямён, якія ўсе памерлі беспатомнымі. У 1558 годзе ўся рухомая і нерухомая маёмасць князёў Гальшанскіх-Дубровіцкіх была падзелена паміж дочкамі Юрыя Іванавіча — князёўнамі Гальшанскімі Анастасіяй Заслаўскай і Соф’яй Палубінскай. Гэты падзел замацаваны лістом Жыгімонта Аўгуста ад 23 мая 1558 года. Пасля смерці Анастасіі ў 1561 годзе яе доля перайшла ўнукам Янушу і Міхаілу Заслаўскім, якія праз 10 гадоў саступілі палову сваёй часткі цётцы Ганне Чартарыйскай, дачцэ княгіні Анастасіі, якая ў 1581 годзе выкупіла ў пляменнікаў і іх палову. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Глуск увайшоў у Новагародскі павет (Слуцкае княства) Новагародскага ваяводства. У 1568 годзе Ян Хадкевіч атрымаў тытул «графа на Шклове, Быхаве, Мышы і Глуску». Станам на 1571 год у мястэчку было 124 дамы і 12 крам[5].

У канцы XVI стагоддзя Глускам супольна валодалі Палубінскія і Чартарыйскія. У 1626 годзе Мікалай Юрый Чартарыйскі прадаў сваю частку Глуска Канстанціну Палубінскаму, які зрабіўся адзіным яго ўладальнікам. У вайну 1654—1667 гадоў у сакавіку 1655 года мястэчка «агнём і мячом датла» разбурылі казакі[6], пасля вайны ўлады Рэчы Паспалітай вызвалілі Глуск ад падаткаў тэрмінам на 10 гадоў[5]. Пасля пажару замак, умацаваны гароднямі, у 1670-х гадах быў пераўтвораны ў замак з землянымі валамі і пяццю бастыёнамі. У 1667 годзе князь Палубінскі заснаваў у мястэчку кляштар бернардзінцаў. У 1673 годзе Глуск атрымаў паўторнае вызваленне ад падаткаў яшчэ на 12 гадоў. Па смерці князя Палубінскага мясцовасць перайшла да яго дачкі Ганны, жонцы Дамініка Мікалая Радзівіла. З гэтага часу і да канца XVIII стагоддзя Глуск знаходзіўся ва ўладанні Радзівілаў, пры якіх Глуская воласць мела назву «графства». У 1775 годзе мястэчка пацярпела ад пажару. У 1791 годзе яно ўвайшло ў Случарэцкі павет Навагрудскага ваяводства.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Глуск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце. З 1800 года мясцовасць знаходзілася ва ўладанні графа Юдзіцкага, пазней перайшла да Бжастоўскіх.

Станам на 1897 год у Глуску было 500 дамоў; працавалі народнае вучылішча, гарбарныя мануфактуры, 22 крамы; дзейнічалі 2 царквы, касцёл, 5 сінагог. У Першую сусветную вайну цягам лютага — снежня 1918 года мястэчка займалі нямецкія войскі.

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Глуск увайшоў у склад Беларускай ССР. У 1924 годзе Глуск стаў цэнтрам раёна (у 1962—1966 гадах уваходзіў у склад Бабруйскага раёна). 17 верасня 1938 года паселішча атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка.

У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года Глуск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1861 год — каля 3 тыс. чал.; 1897 год — 5328 чал.
  • XX стагоддзе: 1939 год — 5125 чал.; 1970 год — 5 тыс. чал.[7]; 1977 год — 6,4 тыс. чал.; 1995 год — 8,6 тыс. чал.[8]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 7,7 тыс. чал.; 2008 год — 7,6 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 года — 7,5 тыс. чал.; 2016 год — 7 233 чал.[9]; 2017 год — 7 152 чал.[10]

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці.

  • Глускі філіял ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат»
  • ЗАТ «Глускдрэў»
  • ПУП «Глускі камбінат кааператыўнай прамысловасці»

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Адукацыя

У Глуску працуюць 3 сярэднія, санаторная школа-інтэрнат, школа мастацтваў.

Медыцына

Медыцынскія паслугі аказвае пасялковая бальніца[d].

Мас-медыя

У пасёлку выдаецца раённая газета «Радзіма».

Турыстычная інфармацыя

Спыніцца можна ў гасцініцы «Глуск»[11].

Забудова

Пасля апошняй вайны ў Глуску галоўным чынам будаваліся драўляныя хаты сядзібнага тыпу. Пазней, паводле генеральнага плана сфарміраваліся паўночная жылая і паўднёвая прамысловая зоны, дзе ў наш час працуюць 8 прадпрыемстваў.

Славутасці

Страчаная спадчына:

Remove ads

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads