Гродзенскі павет (1921—1940)

павет у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі From Wikipedia, the free encyclopedia

Гродзенскі павет (1921—1940)
Remove ads

Гродзенскі павет (польск.: Powiat grodzieński) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беластоцкага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі Адміністрацыйны цэнтр — горад Гродна.

Хуткія факты Гродзенскі павет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Герб Гродна за польскім часам

Утвораны 19 лютага 1921 года пасля далучэння тэрыторыі павета да Польшчы паводле Рыжскага дагавора. Да таго з’яўляўся паветам Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, а з 1919 — часткай Віленскай акругі Цывільнага ўпраўлення Усходніх зямель.

19 ліпеня 1922 гміна Масаляны была перайменавана ў гміну Вялікія Эйсманты[1][2].

1 ліпеня 1925 года была ўтворана гміна Марцінканцы з частак былых гмін Араны і Мерач колішняга Троцкага павета, размешчаных на левым беразе Ула|Улы і Мерачанкі[3]. У выніку дэмаркацыі мяжы з Сярэдняй Літвой у 1920 годзе паўночныя часткі гэтых гмін увайшлі ў склад Літоўскай Рэспублікі, а паўднёвыя — ў «нейтральную паласу». У лютым 1923 года Рада паслоў прызнала гэтыя землі часткай Польшчы, і яны былі далучаны да Гродзенскага павета[4][5][6][7].

15 снежня 1926 года да гміны Горніца далучаны населеныя пункты Каралін-Дабравольшчына, Каралін-Пескі і Фішкі-Тыркіна з гміны Новы Двор Сакольскага павета таго ж ваяводства[8]. Яны ўвайшлі ў склад грамады Чэхаўшчына[9].

29 мая 1929 года гміна Каменка перададзена ў склад новастворанага Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства[10].

1 кастрычніка 1931 года з гміны Парэчча ў склад горада Друскенікі перададзены населеныя пункты Друскенікі, Пескі, Клонішкі, а з гміны Марцінканцы — Паганка, Самоўкі і Млынок[11].

На тэрыторыі павета размяшчаўся эксклаў Навагрудскага ваяводства — грамада Быкаўка, якая ў 1921—1929 гадах ўваходзіла ў склад Лідскага павета, а ў 1929—1939 — Шчучынскага павета.

У верасні 1939 года далучаны да БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці. Скасаваны 15 студзеня 1940 года, на тэрыторыі павета ўтвораны раёны.

Remove ads

Дэмаграфія

Паводле польскіх географаў‑дэмографаў Альфонса Крысінскага і Віктара Арміцкага, тэрыторыя павета ўваходзіла ў склад так званага «суцэльнага беларуска-польскага арэала»: праваслаўнае беларускае насельніцтва пражывала пераважна ў сельскай мясцовасці, у той час як у буйнейшых населеных пунктах дамінавалі палякі[12].

У снежні 1919 года у Гродзенскім павеце Віленскай акругі ГУУЗ пражывалі 127 252 жыхары. З іх 54,0 % назвалі сябе палякамі, 33,5 % — беларусамі, 10,6 % — яўрэямі, 1,6 % — літоўцамі, 0,3 % — прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў. На тэрыторыі павета знаходзіліся 1518 населеных пунктаў, з якіх 8 мелі насельніцтва 1-5 тыс. чалавек, 1 — 5-10 тыс., і адзін — звыш 10 тыс. Найбуйнейшым быў горад Гродна з 28 165 жыхарамі[13].

Паводле ўсеагульнага перапісу насельніцтва 1921 года, у межах павета ў той час пражывалі 150 443 чалавекі, у тым ліку 83 419 (55,4 %) палякаў, 39 511 (26,3 %) беларусаў, 25 316 (16,8 %) яўрэяў, 1038 (0,7 %) рускіх, 976 (0,6 %) літоўцаў, 111 (0,1 %) нямцаў, 15 французаў, 14 латышоў, 11 татар, 2 грузін, 1 чэх, 1 англічанін, 1 эстонец, 1 румын, 1 швейцарац і 1 турэцкі падданы[14].

Remove ads

Рэлігія

Паводле перапісу насельніцтва 1921 года, 61 910 чалавек (41,2 %) жыхароў павета вызнавалі рымска-каталіцкую веру, 56 150 (37,3 %) — праваслаўе, 31 823 (21,2 %) — іўдаізм, 328 (0,2 %) — пратэстантызм, 165 (0,1 %) — іслам. Акрамя таго, 19 чалавек былі грэка-католікамі, 16 — стараабрадцамі, 8 — баптыстамі, і 1 чалавек — вернік Армянскай апостальскай царквы. 22 асобы заявілі пра адсутнасць веравызнання, а рэлігійная прыналежнасць яшчэ аднаго чалавека не была вызначана[14].

Адукацыя

У Гродзенскім павеце Віленскай акругі ГУУЗ у 1919/1920 навучальным годзе дзейнічалі 79 усеагульных школ, 4 сярэднія школы, 5 прафесійных навучальных устаноў і 1 настаўніцкая семінарыя. Усяго ў школах навучалася 8961 дзіця, працавалі 269 настаўнікаў[15].

Гарады і гміны

Ніжэй пададзены асноўныя звесткі пра гарады і гміны Гродзенскага павета па стане на 30 верасня 1921 года[16].

Больш інфармацыі Адзінка, Адміністрацыйны цэнтр ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads