Гусіная цыбуля зярністая

вид растений From Wikipedia, the free encyclopedia

Гусіная цыбуля зярністая
Remove ads

Гусіная цыбуля зярністая[1][2] (лац.: Gagea granulosa) — від аднадольных раслін роду Гусіная цыбуля (Gagea) сямейства Лілейныя (Liliaceae). Упершыню апісаны расійскім батанікам Мікалаем Сцяпанавічам Турчанінавым  (руск.) у 1854 годзе[3][4].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Сінонім — Gagea granulosa var. elatior Pascher[3].

Remove ads

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Вядомы з Расіі, Казахстана, Манголіі і Кітая (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён)[5].

Расце на вільготных лугах, у зарасніках і іглічных лясах[5].

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна[2] вышынёй да 20 см[5].

Цыбуліна яйкападобная, пакрыта карычневай абалонкай[5].

Лісце выключна прыкаранёвае, як правіла, адзінкавае, вузкалінейнай формы, жылістае[5].

Парасонападобнае суквецце, з двума — чатырма жоўтымі кветкамі[5].

Плод — каробачка зялёнага колеру[2] з шарападобным насеннем[5].

Цвіце ў чэрвені[5].

Прыродаахоўная сітуацыя

Гусіная цыбуля зярністая занесена ў Чырвоныя кнігі Іркуцкай, Пензенскай, Ліпецкай, Цюменскай абласцей, рэспублік Бурація, Хакасія і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі (Расія)[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Гусіная цыбуля зярністая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads