Гідрыла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гідры́ла[1][2], Вадзяніца[2] (Hydrilla) — род кветкавых раслін сямейства Жабнікавыя (Hydrocharitaceae). Вядомы 1 від — Гідрыла кальчаковая, або мутоўчатая (Hydrilla verticillata (L. fil.) Royle., 1839)[1].
Remove ads
Апісанне
Шматгадовая, паглыбленая ў ваду двухдомная травяністая расліна (знешне нагадвае эладэю), з тонкім доўгім галінастым сцяблом даўжынёй ад 15 см да 3 м. Міжвузеллі падоўжныя, галіны рэдкія. Лісце лінейнае, ланцэтападобнае, эліптычнае або яйкападобнае, па 3—8 у кальчаках, з вострай верхавінкай, па краі востра пілавата-зубчастае; у пазухах лісця па 2 махрыста-зубчастыя лускавінкі. Кветкі дробныя, адзіночныя, раздзельнаполыя. Чашачка з 3 зеленавата-бурых лісцікаў. Тычынкавыя кветкі зеленавата-белыя, песцікавыя — белавата-плевачныя. Плод — ягадападобны.
Remove ads
Пашырэнне
Пашырана пераважна ў тропіках і субтропіках Еўропы, Азіі, Афрыкі і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на мяжы еўрапейскага фрагмента арэала, як заносная або рэліктавая расліна знойдзена ў азёрах Віцебскай вобласці. Месцы росту: азёры, пераважна мезатрофныя, з сярэдняй ступенню мінералізацыі вады, на пясчаных і глеістых грунтах на глыбіні 150—200 см. Утварае зараснікі або расце адзіночнымі экземплярамі.
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Цвіце рэдка. Размнажэнне, у асноўным, вегетатыўнае. Тычынкавыя кветкі нярэдка ўсплываюць, перамяшчаюцца ветрам і плынню па вадаёму, што садзейнічае перакрыжаванаму апыленню.
Выкарыстанне
Дэкаратыўная расліна. Добры корм для рыб і вадаплаўных птушак.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads