Георгій Георгіевіч Паплаўскі

мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Георгій Георгіевіч Паплаўскі
Remove ads

Гео́ргій Гео́ргіевіч Папла́ўскі (15 лютага 1931, г. Роўна — 29 кастрычніка 2017) — беларускі графік, жывапісец. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР  (руск.) (1991), Расійскай Акадэміі мастацтваў  (руск.) (1991). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977). Народны мастак Беларусі (1997)[3][4]. Муж Н. М. Паплаўскай, бацька К. Г. Паплаўскай.

Хуткія факты Георгій Георгіевіч Паплаўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
У майстэрні мастака 12 сакавіка 2014 года.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1955 годзе[4], Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1961 годзе. У 1965—1968 гадах выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1988 года кіраўнік графічнай майстэрні дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні графікі» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[4].

Творчасць

Thumb
Міхась Лісоўскі. Шарж на Георгія Паплаўскага

Працаваў у галіне станковага мастацтва і кніжнай графікі. Мастак шырокага дыяпазону, валодае тэхнікамі лінагравюры, літаграфіі, афорта, сухой іголкі, малюнка пяром[3].

Сярод станковых твораў прасякнутая антываенных пафасам серыя «Памяць» (1968), серыі «Мой край» (1969) і «Браслаўшчына — край азёрны» (1970—1979), што апяваюць прыгажосць беларускай прыроды. Мужнасці савецкіх людзей прысвечаны цыклы «Белы кантынент» (1970), «Камандор» (1977), асваенню космасу — «Высокае неба» (1971—1980)[3].

Работы ў кніжнай графіцы: афармленне твораў Я. Купалы, Я. Коласа, А. Куляшова, В. Быкава, А. Адамовіча, а таксама школьных падручнікаў (сумесна з Н. М. Паплаўскай).

Remove ads

Узнагароды

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970 года за дасягненні ў афармленні беларускіх выданняў. Дыплом «Найпрыгажэйшая кніга свету  (ням.)» на конкурсе ў Лейпцыгу ў 1968 за афармленне кнігі «Новая зямля» Я. Коласа. Станковыя лісты «Індыйскі дзённік» і афармленне кнігі старажытнаіндыйскіх прытчаў «Ціракурал» адзначаны ў 1975 індыйскім урадам прэміяй імя Дж. Неру. Удзельнік міжнародных Біенале ў Люблане, Кракаве і іншых гарадах[3]. Сярэбраны медаль Акадэміі мастацтваў СССР за ілюстрацыі да кнігі Якуба Коласа «Выбранае» (1984). Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2011)[4]. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002) — за серыю акварэлей «Браслаўскі альбом» і цыкл графічных прац па матывах творчых паездак па Інданезіі і Кубе, выкананых у 1997—2001 гадах.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1986), залатымі медалямі імя М. Грэкавай за распрацоўку ваенна-патрыятычнай тэмы (1990), імя Ю. Гагарына за цыкл «Высокае неба» (1971—1980), прысвечаны асваенню космасу (1988), імя Пушкіна за ўклад у развіццё культуры XX ст. (2000), дыпломам і медалём Ф. Скарыны Рэспубліканскага конкурсу за лепшыя выданні (1969, 1981, 1984)[4].

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10855166'></a>
  2. Georgij Poplavskij // abART Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107456632'></a>
  3. Поплавский Георгий Георгиевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 506. — 737 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads