Дабееўскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дабе́еўскаевозера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сечна, (выцякае з возера), за 7 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёсак Дабея, Ільінцы, Смяшкова.

Хуткія факты Дабееўскае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 2,31 км². Найбольшая глыбіня 3,6 м, сярэдняя 0,7 м. Даўжыня 2,22 км, найбольшая шырыня 1,35 км. Даўжыня берагавой лініі 6,3 км. Аб'ём вады 1,65 млн. м³. Плошча вадазбору 32 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя, на ўсходзе дасягаюць вышыні 4—5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Возера слабапраточнае, дыстрофнае. Злучана ручаём з азёрамі Круглік, Мошна і Зыскаўскае. Моцна зарастае. Сярод расліннасці: рдзесты, шышняк, харавыя водарасці.

У возеры водзяцца шчупак, карась, лінь, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Узровень вады ў возеры паніжаны на 1 метр у мэтах здабычы сапрапелю (Дабееўскае радовішча сапрапелю аб'ёмам 11,9 млн. м³)[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Рачэўскі А. М. Дабееўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads