Джэймс Уістлер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэймс Эбат Мак-Нейл Уістлер (англ.: James Abbot McNeill Whistler, часам Мак-Ніл, 11 ліпеня 1834, Лоўэл, Масачусетс, ЗША — 17 ліпеня 1903, Лондан, Вялікабрытанія) — амерыканскі мастак, майстар жывапіснага партрэта, а таксама афорта і літаграфіі. Адзін з вядомых таналістаў — папярэднікаў імпрэсіянізму і сімвалізму. Прыхільнік канцэпцыі «мастацтва дзеля мастацтва». Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (1892).
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Расійскай імперыі і ЗША, але большую частку актыўнага жыцця правёў у Англіі. Найбольш вядомы партрэтамі сваіх сучаснікаў. Зазнаў уплыў рэалістаў у асобе свайго сябра Гюстава Курбэ і прэрафаэлітаў, а таксама японскага мастацтва. У шэрагу творчых метадаў быў блізкі да імпрэсіянізму. Адным з самых вядомых твораў Уістлера з’яўляецца партрэт яго маці: «Аранжыроўка у шэрым і чорным. Маці мастака». Аказаў уплыў на два пакаленні мастакоў у Еўропе і ў Злучаных Штатах. Быў дружны з Дантэ Расеці, Эдуардам Манэ, Клодам Манэ, Обры Бёрдслі, паэтамі Стэфанам Малармэ і Оскарам Уайльдам.
Remove ads
Зноскі
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
- RKDartists
- Find a Grave — 1996. Праверана 9 студзеня 2022.
- KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- https://www.tate.org.uk/art/art-terms/a/aesthetic-movement Праверана 18 кастрычніка 2018.
- After the Pre-Raphaelites: art and aestheticism in Victorian England / E. Prettejohn — 1999.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads