Дзевянішкі
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзевяні́шкі[1], таксама Дзіевя́нішкес[2] (літ.: Dieveniškės) — мястэчка на ўсходзе Літвы, на рацэ Гаўя. Уваходзіць у склад Салечніцкага раёна Віленскага павета, цэнтр сянюніі. Размешчана за 6 км ад граніцы з Беларуссю. На карце сучаснай Літоўскай Рэспублікі гэта месца глыбока ўдаецца ўглыб тэрыторыі Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя
Упершыню згадваецца ў крыніцах пад 1385 годам як уладанне Мінігайлы. Да сярэдзіны XVII стагоддзя вёска і наваколле належалі роду Гаштольдаў. У 1433 годзе Ян Гаштольд атрымаў вёску ад вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. У 1474 годзе на сродкі Марціна Гаштольда быў пабудаваны драўляны касцёл Святога Міхала. У XVІ стагоддзі ў Дзевянішках жыў і тварыў вядомы беларускі пісьменнік і паэт Андрэй Рымша, заснавальнік панегерыстычнай паэзіі[3]. У 1783 годзе ў мястэчку збудавалі новы касцёл замест згарэлага. У XVIII стагоддзі Дзевянішкі былі дзяржаўнай уласнасцю, уваходзілі ў Ашменскі павет Віленскага ваяводства[4].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Дзевянішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Дзевянішкі занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[5]. Таксама на землі прэтэндавала Літва. У канцы 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.
З 1920 года ў складзе Сярэдняй Літвы. У 1922—1939 гадах у складзе Польшчы, дзе былі цэнтрам гміны Свянцянскага павета.
У другой палове верасня 1939 года Дзевянішкі заняты Чырвонай Арміяй, у лістападзе далучаны да Беларускай ССР, уваходзілі ў склад Вілейскай вобласці. Але ўжо 6 лістапада 1940 года горад і навакольная яго тэрыторыя былі перададзены Літоўскай ССР. Форма выступу ўтварыла народнае паданне пра тое, што ў 1940 годзе, пры вызначэнні граніцы Літоўскай ССР, на карце ляжала люлька Сталіна. Ніхто не асмеліўся яе ссунуць, а проста абвялі алоўкам па контуры, і такім чынам у склад савецкай Літвы ўвайшло мястэчка Дзевянішкі з наваколлямі[6].
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads