Дзмітрый Васілевіч Наліўкін
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Васілевіч Налі́ўкін[9] (руск.: Дмитрий Васильевич Наливкин; 13 (25) жніўня 1889 — 3 сакавіка 1982) — вучоны, геолаг і палеантолаг, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар (1920), акадэмік Акадэміі навук СССР (1946, член-карэспандэнт з 1933). Замежны член Сербскай акадэміі навук (1968)[9], ганаровы член Акадэміі навук Туркменскай ССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1963). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1943).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў Танішаўскае камерцыйнае вучылішча. Працаваў у Горным камітэце калектарам, адзьюнкат-геолагам, геолагам. У 1915 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут і выкладаў у ім з 1917 года. У 1925—1926 гадах выкладчык у Сярэднеазіяцкім дзяржаўным універсітэце ў Ташкенце, у 1929—1930 гадах у Ленінградскім політэхнічным інстытуце. З 1926 года займаў пасаду загадчыка Туркестанскай секцыі Геалагічнага камітэта, з 1929 года дырэктар Інстытута геалагічнай карты Галоўнага геолага-разведачнага ўпраўлення Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР. З 1931 года ў Цэнтральным навукова-даследчым геолага-разведачным інстытуце, з 1939 года ва Усесаюзным навукова-даследчым геалагічным інстытуце. У 1941—1946 гадах ва Свярдлоўскім горным інстытуце. У 1946—1955 гадах на пасадзе дырэктара Лабараторыі азёразнаўства Акадэміі навук СССР і адначасова у 1946—1951 гадах старшыня прэзідыума Туркестанскага філіяла Акадэміі навук СССР. З 1954 года Д. В. Наліўкін старшыня створанага па яго ініцыятыве Міжведамаснага стратыграфічнага камітэта СССР, з 1974 года — яго ганаровы старшыня. У 1957—1961 гадах старшыня Нацыянальнага камітэта геолагаў СССР.
Памёр Д. В. Наліўкін 2 сакавіка 1982 года[9][10]. Пахаваны ў пасёлку Камарова (Курортны раён Санкт-Пецярбурга)[10].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Д. В. Наліўкіну належаць навуковы працы геалогіі, палеанталогіі, стратыграфіі і палеагеаграфіі палеазою і карысным выкапням Урала, Сярэдняй Азіі і Усходне-Еўрапейскай платформы. Займаўся вывучэннем фацый і інш. Кіраваў стварэннем геалагічных карт тэрыторыі СССР, распрацоўкай прынцыпаў іх стварэння. У 1931—1937 гадах кіраваў геалагічнай групай Таджыка-Памірскай экспедыцыі Акадэміі навук СССР[10]. З 1937 года — галоўны рэдактар дробнамаштабных геалагічных карт тэрыторыі СССР[10].
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку манаграфій[10].
Сярод апублікаванага:
- Брахиоподовые фации верхнего и среднего девона Ферганы // Изв. ИАН. 1915. Т. 9. № 17. С. 1835—1840.
- Очерк геологии Туркестана. — Ташкент; М., 1926.
- Учение о фациях: Географические условия образования осадков. Т. 1—2. — М., Л, 1955—1956.
- Геология СССР. — М., Л, 1962.
- Ураганы, бури и смерчи. — Л., 1969.
- Раннедевонский перерыв в Прибалтике // Современные задачи палеонтологии и биостратиграфии в развитии минерально-сырьевой базы. — Л. 1984.
Быў ганаровым членам шэрагу навуковых таварыстваў СССР, Францыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, Індыі, ЗША[10].
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Серп і Молат» (1963)
- 4 ордэны Леніна (1944, 1948, 1963, 1969)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975)
- 3 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1943, 1948, 1950)
- Ордэн Дружбы народаў (1979)
- Сталінская прэмія 1946 года
- Ленінская прэмія 1957 года
- Залаты медаль імя М. М. Пржавальскага (1927)
- Залаты медаль імя А. П. Карпінскага (1949)
- Медаль імя Леапольда фон Буха (ФРГ)
- Медаль імя акадэміка Фурмарке (Бельгія)
- Медаль імя Фрацішака Пашэннага (Чэхаславакія) і іншыя ўзнагароды.
Памяць
- У гонар Д. В. Наліўкіна названы 59 відаў выкапнёвых жывёл і 3 віды раслін, ледавікі на Паміры і Цянь-Шані, рыфтагенны пояс на Цянь-Шані, мыс на ўзбярэжжы Паўночнага вострава архіпелага Новая Зямля, навукова-даследчыя судны «Геолог Дмитрий Наливкин» і «Академик Наливкин»[10].
- Мемарыяльная дошка ў Санкт-Пецярбургу на доме, у якім жыў вучоны (1990)[10].
- У 1989 годзе выпушчаны настольны медаль «100 лет со дня рождения Дмитрия Васильевича Наливкина»[11].
Remove ads
Зноскі
- Наливкин Дмитрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Ralph J., Nikischer T., Hudson Institute of Mineralogy Mindat.org: The Mineral and Locality Database — [Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000.
- https://www.geosociety.org/documents/gsa/memorials/v17/Nalivkin-DV.pdf Праверана 14 лістапада 2020.
- Бодылевская И. В. А.А. Борисяк на Украине. Первые шаги в геологии, A.A. Borisiak in the Ukraine: the First Steps in Geology // Историко-биологические исследования — 2017. — Т. 9, вып. 1. — С. 29–39. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Národní autority České republiky Праверана 23 лютага 2024.
- Владимировна Р. С., Игоревна З. С. Выставка, посвящённая 100-летию со дня рождения Д.В. Лебедева, The Exhibition Dedicated to 100th Anniversary of Daniil V. Lebedev // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 4. — С. 165–167. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- Жамойда А. И., Рожнов С. В., Алексеев А. С. и др. Столетие Палеонтологического общества России. Исторический очерк, 100 years of the Russian Paleontological Society. A Historical Survey // Историко-биологические исследования — 2016. — Т. 8, вып. 2. — С. 83–106. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
- Дзмітрый Васілевіч Наліўкін на сайце «Героі краіны»
- Каталог «Советский знак» (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads