Дзмітрый Фёдаравіч Гірс

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Гірс (нар. 11 чэрвеня 1997, Чашнікі) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».

Хуткія факты Дзмітрый Гірс, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага РЦАР-БДУ, дарослую кар’еру пачаў у 2016 годзе ў складзе каманды «Зорка-БДУ» ў Першай лізе, якая на наступны год была перайменавана ў «Энергетык-БДУ». У хуткім часе замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сезоне 2018 стаў часцей выхадзіць на замену.

У жніўні 2018 года быў арандаваны клубам «Смалявічы», дзе выступаў за дубль. У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту»[2], дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У ліпені 2019 года вярнуўся ў «Энергетык-БДУ»[3]. 19 ліпеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Слуцка» (0:1). У сезоне 2020 замацаваўся ў аснове каманды, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену, а на наступны год стаў часцей з’яўляцца ў старце.

З пачатку 2022 года стаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[4]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2023 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[5].

У студзені 2024 года пакінуў «Слуцк»[6] і неўзабаве стаў іграком «Віцебска»[7].

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads