Дзьёрдзь дэ Хевешы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьёрдзь дэ Хевешы (вядомы таксама як Георг Чарлз дэ Хевешы або Георг Карл фон Хевешы венг.: Hevesy György, ням.: Georg Karl von Hevesy; 1 жніўня 1885, Будапешт — 5 ліпеня 1966, Фрайбург, ФРГ) — венгерскі хімік, ганаровы акадэмік Венгерскай АН, замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1939), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1943), адзін з адкрывальнікаў гафнію.
Remove ads
Біяграфія
У 1908 годзе скончыў Будапешцкі ўніверсітэт.
Прафесар універсітэтаў:
- Будапешцкі ўніверсітэт (1918)
- Універсітэт Капенгагена (1920—1926, 1934—1943)
- Універсітэт Фрайбурга (1926—1934)
- Стакгольмскі ўніверсітэт (1943).
Калі падчас Другой сусветнай вайны германскія войскі ў красавіку 1940 акупавалі дацкую сталіцу Капенгаген, дэ Хевешы растварыў залатыя нобелеўскія медалі нямецкіх фізікаў Макса фон Лаўэ і Джэймса Франка ў царскай гарэлцы, каб схаваць іх ад нямецкіх акупантаў. Фон Лаўэ і Франк знаходзіліся ў апазіцыі да нацыянал-сацыялізму ў Германіі і даверылі свае медалі Нільсу Бору, каб прадухіліць канфіскацыю ў Германіі. Немцам прыняцце і нашэнне нобелеўскага медаля было забаронена пасля таго, як праціўнік нацыянал-сацыялізму Карл фон Асецкі ў 1935 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Пасля заканчэння вайны дэ Хевешы экстрагаваў схаванае ў царскай гарэлцы золата і перадаў яго Шведскай каралеўскай акадэміі навук, якая вырабіла новыя медалі і перадала іх фон Лаўэ і Франку.
Remove ads
Зноскі
- Georg Charles von Hevesy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- George Hevesy // Brockhaus Enzyklopädie
- Deutsche Nationalbibliothek Record #116785179 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #116785179 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Матэматычная генеалогія — 1997.
- www.pas.va
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads