Навіцкія 3

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Навіцкія 3map
Remove ads

Наві́цкія 3[1] (трансліт.: Navickija 3, руск.: Новицкие 3) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 9 км на паўночны захад ад Ліды, на шашаы Ліда—Радунь. Рака Крупка (прыток Дзітвы) аддзяляе Навіцкія ад аграгарадка Крупава.

Гісторыя

Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года згадваюцца вёска і карчма Адамовіча, ротмістра Лідскага, на зімовы ўсход за мілю з чвэрцю ад Ліды. Вёска Навіцкія належала да Лідскай парафіі. Віленскі гасцінец цягнуўся цераз рэчку Крупку на Жырмуны.

У 1861 годзе вёска ў Лідскім павеце і воласці Віленскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Калясніцкай, 7 душ мужчынскага полу. У 1870 годзе былых дзяржаўных сялян 18 душ.

З верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскага павета і гміны Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 5 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Аполінскім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

З 20 верасня 1944 года вёска ў Гродзенскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Крупаўскім сельсавеце. Сельскагаспадарчыя землі належалі да калгаса «Зара». Станам на 1992 год меўся магазін, свінаводчая ферма.

21 лютага 2023 года вёска ўвайшла ў склад Дзітвянскага сельсавета[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1960 год — 181 жыхар.
  • 1970 год — 163 жыхары.
  • 1992 год — 130 жыхароў, 60 гаспадарак.
  • 2004 год — 95 жыхароў, 45 гаспадарак.
  • 2012 год — 68 жыхароў, 30 гаспадарак.
  • 2012 год — 63 жыхары, 28 гаспадарак.
  • 2019 год — 65 чал.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads