Дыметыламін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дыметыламі́н — другасны амін аліфатычнага раду, (CH3)2NH.
Уласцівасці
Бясколерны газ з непрыемным пахам. Малекулярная маса 45,087 г/моль. Тэмпература плаўлення 92,2 °С. Тэмпература кіпення 6,9 °C. Шчыльнасць 654 кг/м³ пры тэмпературы 20 °C. Раствараецца ў вадзе і арганічных растваральніках. З кіслотамі ўтварае крышталічныя солі. Пры ахаладжэнні лёгка звадкоўваецца ў празрыстую вадкасць.
Дыметыламін таксічны. У чалавека выклікае раздражненне скуры, слізістых абалонак вачэй і верхніх дыхальных шляхоў, парушэнне функцый цэнтральнай нервовай сістэмы.
Remove ads
Атрыманне
У прыродных умовах дыметыламін утвараецца ў працэсе гніення бялковых рэчываў. У прамысловасці атрымліваюць узаемадзеяннем метылавага спірту або дыметылавага эфіру з аміякам, а таксама з фармальдэгіду і хлорыстага амонію.
Выкарыстанне
Дыметыламін выкарыстоўваецца ў вытворчасці паскаральнікаў вулканізацыі, лекавых і мыйных сродкаў, гербіцыдаў, ракетнага паліва і інш.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 282. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
- Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- Інфармацыя на сайце CharChem (руск.)
- ГОСТ 9967-74 Диметиламин технический. Технические условия (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дыметыламін
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
