Ельна (Жыткавіцкі раён)
вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Е́льна[1] (трансліт.: Jeĺna, руск.: Ельно) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.
Вакол лес.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 38 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 13 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 272 км ад Гомелю.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Драўляныя сялянскія сядзібы ўздоўж прасёлкавай дарогі.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе ва ўладанні графа Чапскага. У 1879 годзе згадваецца як паселішча Ленінскага царкоўнага прыходу.
Паводле Рыжскага дагавора з 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў лютым 1943 года цалкам спалілі вёску і забілі 112 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі). 4 жыхара загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — вёска Ленін).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 21 гаспадарка, 51 жыхар.
Дынаміка
- 1811 год — 11 двароў.
- 1897 год — 87 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 12 двароў.
- 1940 год — 42 двары, 151 жыхар.
- 1959 год — 139 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 21 гаспадарка, 51 жыхар.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads