Захар Якаўлевіч Бірала
беларускі паэт, сатырык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Захар Якаўлевіч Бірала (псеўданімы: Бульбянік; Захар Бульбянік; Селянін Бульбянік; Зэшка Бірала; Зэшка; 2 (15) лютага 1906, в. Раўнаполле Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 14 верасня 1993, Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі паэт , сатырык.
Remove ads
Біяграфія
Пасля сканчэння пачатковай школы актыўна займаўся самаадукацыяй. У 1925—1928 працаваў разам з бацькамі на сваёй гаспадарцы. Першыя вершы надрукаваў у 1926 у газеце «Беларуская вёска». У хуткім часе яго творы пачалі з’яўляцца на старонках газет «Чырвоная змена», «Савецкая Беларусь», часопіса «Малады араты».
У 1928—1931 гг. вучыўся на рабфаку пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Скончыў у 1934 годзе Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут[1].
У 1934—1936 выкладаў беларускую і рускую мовы ў Лагойскай сярэдняй школе.
Арыштаваны 14.11.1936; у 1937 прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Горкаўскай (цяпер Ніжагародскай) вобласці на станцыі Сухабязводная, дзе працаваў на лесанарыхтоўках.
Вызвалены ў 1940. У 1940—1941 настаўнічаў у вёсцы Сенніца Мінскага раёна, выкладаў беларускую мову і літаратуру.
Падчас вайны жыў з бацькамі ў вёсцы Астравы Рудзенскага раёна. У 1944—1945 у дзеючай арміі, быў цяжка паранены.
У 1945-1973 выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры Мар’інагорскага сельгастэхнікума. Арганізаваў у тэхнікуме літаратурны гурток. Быў кіраўніком літаратурнага аб’яднання пры раённай газеце «Сцяг працы». Рэабілітаваны ў 1958. Толькі пасля рэабілітацыі мог зноў публікаваць свае кнігі.
Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1980 года.
Памёр 14 верасня 1993 года ў Мар’інай Горцы. Пахаваны ў Пухавічах[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені і медалямі[2].
Творчасць
Друкаваўся з 1925 г. Выступаў у жанры сатыры і гумару. Аўтар кніг гумарыстычных вершаў «Смех і радасць вёскі» (1929), «Цвітуць кветкі» (1963), «У пажарным парадку» (1968), «На светлым чорнае» (1974), «Прыляцела птушка» (1977), зборніка лірыкі, сатыры і гумару «Розы і крапіва» (1986).
Ушанаванне памяці
Зноскі
- Бірала Захар – Белліт (7 ліпеня 2023). Праверана 21 ліпеня 2024.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2019. Праверана 15 лютага 2019.
- У пасёлку Мар’іна з’явілася мемарыяльная дошка Захару Біралу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2019. Праверана 15 лютага 2019.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads