Зоркаўка сярэдняя
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зоркаўка сярэ́дняя[1], Макрыца, Макруха (Stellária média) — від раслін роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Расце каля жылля, на агародах, пустазельных месцах, часам па сырых лясных дарогах і палянах.
Remove ads
Назва
Макрыца[2][3][4], белая макрыца, макрэц белы[5], макруха[6], макрыца белая[7].
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Зоркаўка сярэдняя. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 |
Аднагадовая травяністая расліна.
Сцябло цыліндрычнае, сцелістае, галінастае, вышынёй 10—30 см[8]. Лісце яйкападобнае, коратка завостраныя; верхнія сядзячыя, ніжнія на хвосціках[8].
Кветкі белыя, дробныя, у выглядзе зорачак, з двухраздзельнымі пялёсткамі на доўгіх кветаножках. Цвіце ў маі — верасні[8]. Плады — каробачкі са шматлікімі акруглым або пупышкападобным насеннем[8].
Remove ads
Арэал
Распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Егіпет, Марока, Туніс)[9], па ўсёй тэрыторыі былога СССР, акрамя арктычных зон.
Святлолюбівая расліна, мезафіт і эўтроф[10]. Аддае перавагу волкім і ўрадлівым глебам на пустазельных месцах, па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, і на лясных узлесках[8].
Хімічны склад
Значэнне і ўжыванне
У агародах з'яўляецца злосным пустазеллем, змагацца з якім цяжка з-за вялікай колькасці насення, якое захоўвае усходжасць доўгі час.
У народнай медыцыне ўжываецца пры крывацёку, гемароі, крывахарканні, крывавых ванітах, авітамінозе, пачатковай стадыі памутнення рагавой абалонкі вока[11].
У народнай медыцыне распараную траву прыкладваюць да хворых месцаў пры рэўматызме, радыкуліце, расцяжэнні звязкаў[8].
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929.
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. — Krakow, I, 1897.
- Анненков Н. Ботанический словарь — Спб, 1878.
- Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- Taxon: Stellaria media (L.) Vill. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN)
- Звездчатка средняя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Махлаюк В. П. Лекарственные растения в народной медицине — Саратов, 1967.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads