Зоркаўка дуброўная
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зо́ркаўка дуброўная[2], Зоркаўка лясная[3] (Stellaria nemorum) — від кветкавых раслін роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Remove ads
Назвы
Зорка дубраўная, зоркаўка дуброўная, зоркаўка лясная, зоркаўка гаёвая[4].
Батанічнае апісанне



Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—60[2] см і з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцяблы ляжачыя або ўзыходныя, апушаныя ў верхняй частцы. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, з завостранай верхавінкай і гладкім краем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — драбнейшае за ніжняе і сядзячае. Кветкі белага колеру, сабраныя ў паўпарасонікі ў пазухах верхняга лісця і на верхавінках сцяблоў. Пялёсткі ўдвая даўжэйшыя за чашалісцікі. Плод — каробачка.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, на Каўказе і штаце Джорджыя (ЗША), натуралізавалася ў іншых рэгіёнах з умераным кліматам[5].
Ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт і эўтроф (нітрафіл)[6]. Расце ў дубровах і дубова-яловых лясах, гаях, хмызняках, чорнаалешніках, на ўзлесках, па берагах рэк, на лугах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Ядавітая расліна[6].
Ахоўваецца на тэрыторыі Вінніцкай, Днепрапятроўскай і Сумскай абласцей Украіны[6].
Сінонімы
- Alsine media var. nemorum (L.) Kuntze, 1898
- Alsine nemorum (L.) Schreb., 1771
- Cerastium nemorum (L.) Crantz, 1766
- Hylebia nemorum (L.) Fourr., 1868
- Stellaria ciliata Vahl ex Pers., 1805
- Stellaria limitanea Standl., 1940
- Stellaria media var. nemorum (L.) Kuntze, 1891
- Stellaria nemoralis Salisb., 1796
- Stellaria nemorum var. bracteata Fenzl, 1842
- Stellaria nemorum var. subebracteata Fenzl, 1842
Remove ads
Зноскі
- Linnaeus C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 1. — С. 421.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Звездчатка дубравная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads