Зінаіда Ігнатаўна Канапелька
беларуская актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зінаіда Ігнатаўна Канапелька (25 снежня 1918, г.п.Багушэўск — 27 мая 1997, Віцебск) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1972).
Remove ads
Біяграфія
2 красавіка 1934 г. паступіла ў студыю Беларускага тэатра імя Якуба Коласа. Упершыню на прафесійнай сцэне выступіла ў тым жа 1934 г., калі ў спектаклі «Цудоўны сплаў» У. Кіршона сыграла ў масоўцы. З 1936 па 1997 год працавала ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа. Яшчэ ў студыйныя часы рэжысёр Малчанаў пачаў з Зінаідай Канапелькай працаваць над роляй Паўлінкі паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы.
Зінаіда Ігнатаўна ўспамінала пра сустрэчу з Янкам Купалы пад час гастроляў у Мінску:
![]() |
— Я вельмі хвалявалася, ідучы да Янкі Купалы. — Сустрэлі мяне на дзіва проста і гасцінна. Малчанаў расказваў, што працуе са мною над роляй Паўлінкі. Цётка Уладзя глядзела на мяне вельмі ласкава, а Янка Купала сказаў: "Цудоўная дзяўчына, жадаю табе сыграць гэту ролю на сцэне". Сустрэча з такім чалавекам, такім знакамітым паэтам стала для мяне сапраўднай падзеяй[1] | ![]() |
.
Remove ads
Ролі ў тэатры
- Насця («Несцерка» В. Вольскага)
- Маўра («Праўда і крыўда» М. Стэльмаха)
- Ганерылля («Кароль Лір» У. Шэкспіра)
- Галя («Алазанская даліна» К. Губарэвіча)
- Насця Вярбіцкая («Пяюць жаваранкі» К. Крапівы)
- Лявоніха («Лявоніха» П. Данілава)
- Паліна («Трыбунал» А. Макаёнка)
- Параша («Гарачае сэрца» А. Астроўскага)
- Наташа («Тры сястры» А. Чэхава)
Фільмаграфія
- 1943 Жыві, родная Беларусь!: нявеста
Узнагароды
- ордэн «Знак Пашаны»
- медаль «За працоўную адзнаку» (25.02.1955)
- медаль Францыска Скарыны (1996)
- Народная артыстка Беларускай ССР (1972)
- Прыз «Крыштальная Паўлінка» (1994)
Зноскі
- Лазука, I. Яе вялiкасць актрыса / І. Лазука // Голас Сенненшчыны. – 1999.– 27 лiп.– С. 2, 3.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads