Зінаіда Ігнатаўна Канапелька
беларуская актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зінаіда Ігнатаўна Канапелька (25 снежня 1918, г.п.Багушэўск — 27 мая 1997, Віцебск) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1972).
Remove ads
Біяграфія
2 красавіка 1934 г. паступіла ў студыю Беларускага тэатра імя Якуба Коласа. Упершыню на прафесійнай сцэне выступіла ў тым жа 1934 г., калі ў спектаклі «Цудоўны сплаў» У. Кіршона сыграла ў масоўцы. З 1936 па 1997 год працавала ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа. Яшчэ ў студыйныя часы рэжысёр Малчанаў пачаў з Зінаідай Канапелькай працаваць над роляй Паўлінкі паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы.
Зінаіда Ігнатаўна ўспамінала пра сустрэчу з Янкам Купалы пад час гастроляў у Мінску:
| — Я вельмі хвалявалася, ідучы да Янкі Купалы. — Сустрэлі мяне на дзіва проста і гасцінна. Малчанаў расказваў, што працуе са мною над роляй Паўлінкі. Цётка Уладзя глядзела на мяне вельмі ласкава, а Янка Купала сказаў: "Цудоўная дзяўчына, жадаю табе сыграць гэту ролю на сцэне". Сустрэча з такім чалавекам, такім знакамітым паэтам стала для мяне сапраўднай падзеяй[1] | 
.
Remove ads
Ролі ў тэатры
- Насця («Несцерка» В. Вольскага)
 - Маўра («Праўда і крыўда» М. Стэльмаха)
 - Ганерылля («Кароль Лір» У. Шэкспіра)
 - Галя («Алазанская даліна» К. Губарэвіча)
 - Насця Вярбіцкая («Пяюць жаваранкі» К. Крапівы)
 - Лявоніха («Лявоніха» П. Данілава)
 - Паліна («Трыбунал» А. Макаёнка)
 - Параша («Гарачае сэрца» А. Астроўскага)
 - Наташа («Тры сястры» А. Чэхава)
 
Фільмаграфія
- 1943 Жыві, родная Беларусь!: нявеста
 
Узнагароды
- ордэн «Знак Пашаны»
 - медаль «За працоўную адзнаку» (25.02.1955)
 - медаль Францыска Скарыны (1996)
 - Народная артыстка Беларускай ССР (1972)
 - Прыз «Крыштальная Паўлінка» (1994)
 
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads