Копцева (Літва)

мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Копцева (Літва)map
Remove ads

Ко́пцева[1], таксама Капчаміесціс (літ.: Kapčiamiestis) — мястэчка ў Лаздзіяйскім раёне Алітускага павета Літвы, на рацэ Белая Ганча. Адміністрацыйны цэнтр Копцеўскай сянюніі.

Хуткія факты Краіна, Павет ...

Знаходзіцца на поўдні краіны, за 10 км ад мяжы з Польшчай, 7 км ад мяжы з Беларуссю. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Remove ads

Гісторыя

Паселішча ўзнікла ў XVI стагоддзі. У 1516 годзе Жыгімонт Аўгуст даў намесніку перавалкаўскаму Сідару Копцю лясны ўчастак, дзе той заснаваў сядзібу, пазней побач узнікла вёска. У першай палове праз вена Копцева перайшло да Мікалая з Козельска Агінскага, жанатага з Кацярынай з Копцяў. У 1729 годзе Мікалай Агінскі залажыў драўляны касцёл[2].

У канцы XVIII стагоддзя мястэчка Копцева ўваходзіла ў Гарадзенскі павет Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносілася да маёнтка Вяйсея, уласнасць Масальскіх[3].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Прусіі. Пасля перамогі Напалеона над Прусіяй з 1807 да 1815 года ў склад Герцагства Варшаўскага, потым у Царстве Польскім. З 1831 года наўпрост у Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце.

У Першую сусветную вайну тэрыторыя акупавана войскамі Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[4]. Таксама на землі прэтэндавалі Літва і Польшча. У 1919 годзе тэрыторыю ахапіла Сейненскае паўстанне. У выніку польска-літоўскай вайны з 1919 года ў складзе Літвы.

З 1940 года ў Літоўскай ССР.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Сінагога

Галерэя

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

  • Часловас Саснаўскас (18671916) — літоўскі арганіст і кампазітар.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads