Карлас Фуэнтэс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карлас Фуэнтэс
Remove ads

Кáрлас Фуэнтэс (ісп.: Carlos Fuentes Macías; 11 лістапада 1928(1928-11-11)[1][2][…], Панама[3]15 мая 2012(2012-05-15)[2][4][…], Мехіка[5]) — мексіканскі пісьменнік, дыпламат, журналіст, сцэнарыст.

Хуткія факты Карлас Фуэнтэс, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і дыпламата ў Панаме, дзе ў той час працаваў яго бацька, але неўзабаве пераехаў у Вашынгтон. Да юнацкіх гадоў жыў у Мантэвідэа, Рыа-дэ-Жанейра, Вашынгтоне, Сант’яга, Буэнас-Айрэсе. У Вашынгтоне атрымаў пачатковую адукацыю. У 1944 годзе прыехаў у Мексіку, у сям’ю дзядулі з бабуляй, дзе пражыў да 1965 года. Ад іх ён даведаўся пра мексіканскую гісторыю і фальклор, у той час як у ЗША ён цікавіўся толькі папулярнай культурай. У дзяцінстве ён любіў чытаць і марыў стаць пісьменнікам, але бацькі настаялі, каб ён атрымаў юрыдычную адукацыю. Вучыўся спачатку ў Нацыянальным універсітэце Мехіка, а затым у Жэнеўскім інстытуце міжнародных адносін, у Швейцарыі. Як і бацька пачаў працаваць у дыпламатычным корпусе, у аддзеле міжнародных адносін Міністэрства замежных спраў. Пазней сам як дыпламат служыў у Парыжы, Лондане і іншых сусветных сталіцах. Выкладаў у большасці найбольш аўтарытэтных універсітэтаў ЗША. Падчас дзяржаўнай службы пачаў у вольны час літаратурную дзейнасць.

Remove ads

Творчасць

Друкуецца з 1954 года.

У раманах «Край бясхмарнай яснасці» (1958), «Смерць Артэміо Круса» (1962), «Стары грынга» (1985) падзеі мексіканскай рэвалюцыі, крытычнае даследаванне супярэчнасцей паслярэвалюцыйнай і сучаснай мексіканскай рэчаіснасці. Неаавангардысцкія прыёмы ў раманах «Змена скуры» (1967), «Дзень нараджэння» (1975). У фантасмагарычным рамане-эпапеі «Terra nostra» (1975), філасофскіх раманах «Далёкая сям’я» (1980) і «Хрыстафор ненароджаны» (1987) ідэі часавага кругавароту: страта самакаштоўнасцей сучаснага, незнішчальная актуальнасць мінулага, якое выступае як інтэгравальны пачатак гістарычнага працэсу. Раман «Адам у Эдэме» (2009) прысвечаны праблеме гандлю наркотыкамі ў Мексіцы.

Выступае як драматург (п’есы «Усе кошкі шэрыя», 1970; «Касавокі кароль», 1971, і інш.) і крытык-эсэіст. Аўтар цыкла навел «Спаленая вада» (1981).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads