Коўпіца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Коўпіца
Remove ads

Ко́ўпіца звычайная (Platalea leucorodia) — невялікая балотная птушка з роду Коўпіцы (Platalea) сямейства Ібісавыя (Threskiornithidae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела 75—90 см, размах крылаў 115—145 см. Маса каля 1,5 кг. Самка крыху меншая за самца. Белая, з цёмна-жоўтым чубам і жоўтымі плямамі на грудзях. Плоская, шырокая і доўгая дзюба, чорна-бурая з жоўтым канцом. Маладыя без чуба, дзюба палева-цялеснага колеру, канцы крылаў чорныя. Пераважна маўклівая птушка, часам клякоча, акрамя гэтага выдае глухія гукі. Корміцца беспазваночнымі.

Remove ads

Пашырэнне

Арэал разарваны — паўднёвы ўсход Еўропы, лакальна трапляецца на Іберыйскім паўвостраве, у Галандыі, Францыі, Даніі, Чэхіі і Славакіі, Германіі, Літве, Малой Азіі і паўднёвай частцы Азіі без Індакітая і поўдня Кітая, лакальна ў Паўночнай Афрыцы.

Насяляе берагі кантынентальных вадаёмаў і марскіх заток, якія густа параслі трыснягом і кустамі. Да сярэдзіны XIX ст. гнездавалася на Пінскіх балотах.

Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Залятае ў розныя еўрапейскія краіны, нават у Швецыю, Нарвегію, Фінляндыю і на Фарэрскія астравы. Месца зімовак: на захадзе трапічнай Афрыкі, на рацэ Ніл, у басейне Міжземнага мора, у Заходняй і Паўднёвай Азіі (Іран і Індыя).

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ў калоніі, на заламаным трыснягу або ў кустах (радзей на дрэвах). Гэта плоская кучка з галінак і лісця кустоў і трыснягу. Дыяметр новых гнёздаў 80 см, вышыня 40—60 см. Гнёзды ў цэнтры калоніі знаходзяцца паблізу адно ад аднаго, па краях — даволі далёка.

Thumb
Яйка

Яйкі 3—5 (часам 2—7) акруглыя або амаль акруглыя, белыя з чырвона-карычневымі крапінамі і мазкамі, якія часта ў выглядзе вянка знаходзяцца каля тупога канца.

Падвіды

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads