Конкурс песні Еўрабачанне 1974
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Конкурс песні Еўрабачанне 1974 стаў 19-м конкурсам Еўрабачанне. Люксембург не змог правесці «Еўрабачанне» другі год запар па фінансавых прычынах. Ён прайшоў 6 красавіка 1974 года ў Брайтане (Вялікабрытанія) на сцэне канцэртнай залы «Доум». Удзел у конкурсе прыняло 17 краін. Упершыню ўдзельнічала Грэцыя, а адмовілася ад удзелу Францыя за некалькі дзён да пачатку з-за смерці прэзідэнта Жоржа Пампіду. Выйграла конкурс Швецыя ў першы раз, яе прадстаўляла група ABBA з песняй «Waterloo». Другое месца заняла Італія ў першы раз.

Італьянскі тэлеканал Раі падверг цэнзуры песню Джыльолы Чынквецці «Si» («Так») па прычыне таго, што яна магла быць успрынята як прапаганда напярэдадні рэферэндуму аб дазволе разводаў.
У Партугаліі трансляцыя па радыё песні партугальскага ўдзельніка стала сігналам для пачатку перавароту, які прывёў да звяржэння рэжыму Салазар.
Remove ads
Змены ў правілах
Колькасць членаў журы зноў склала 10 чалавек для кожнай краіны. Для нацыянальных журы было ўведзена правіла, якое рэкамендавала роўную колькасць мужчын і жанчын сярод членаў, а таксама роўную колькасць людзей малодзей і старэй 25 гадоў. Пры гэтым іх мінімальны ўзрост мог складаць 16 гадоў, максімальны - 60 гадоў, а розніца ва ўзросце паміж самым старэйшым і самым малодшым членамі журы павінна складаць не менш за 10 гадоў. Ацэнка для кожнай песні магла складаць ад 1 да 5 балаў.
Remove ads
Удзельнікі былых конкурсаў
Італія. Джыльола Чынквецці, Еўрабачанне 1964. 1 месца
Манака. Romuald, Еўрабачанне 1964 3 месца і Еўрабачанне 1969 (удзельнічаў ад Люксембурга) 11 месца.
Нарвегія. Bendik Singers, Еўрабачанне 1973. 7 месца
Фінал
Балы
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads