Крыагеній
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыагеній (стар.-грэч.: κρύος — ледзяны холад, мароз і γένεσις — нараджэнне) — другі геалагічны перыяд неапратэразойскай эры. Пачаўся 850 млн гадоў назад і скончыўся каля 635 млн гадоў таму. Працягваўся, такім чынам, каля 215 млн гадоў. Верхняя мяжа крыягенія заснавана на стратыграфіі, ніжняя — чыста хронаметрычная[1].
Гэты перыяд характарызаваўся самым значным, аж да экватара, зледзяненнем на Зямлі (так званая гіпотэза «Зямля-сняжок»)[2].
У гэты час існуе адна з самых старажытных фаўн мнагаклетачных жывёл — хайнаньская, вялікая частка прадстаўнікоў якой, мабыць, мелі чэрвепадобную форму.
Падчас крыягенія суперкантынент Радзінія распаўся, і суперкантынент Паноція пачаў фармавацца.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads