Эаархей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эаархей — першая геалагічная эра архейскага эона. Ахоплівае перыяд часу ад 4,0 да 3,6 мільярда гадоў таму. Працягваўся, такім чынам, 400 млн гадоў. Знаходзіцца паміж катархейскім эонам і палеаархейскай эрай.[1].
Remove ads
Геалогія
У эпоху эаархея на Зямлі ўпершыню сфармавалася цвёрдая зямная кара. Аднак яе фарміраванне не было яшчэ канчаткова завершана, у многіх месцах вулканічная лава ўсё яшчэ выходзіла на паверхню. У пачатку эаархея працягвалася частае падзенне на Зямлю астэроідаў, гэта быў час завяршэння так званай позняй цяжкай бамбардзіроўкі.
Эаархей — першая эра, ад якой захаваліся старажытныя горныя пароды. Найбуйнейшай падобнай фармацыяй з'яўляецца фармацыя Ісуа на паўднёва-заходнім узбярэжжы Грэнландыі, узрост якой ацэньваецца ў 3,8 млрд гадоў.
На гэтай стадыі на базальтавым слоі сфарміраваўся першапачатковы гранітны слой. Гранітная магма прарвала першапачатковую базальтавую кару, утварыўшы на паверхні Зямлі ўзняцці да 50-60 км у шырыню. Гэта так званыя авоіды, альбо нуклеоіды, якія ў выніку далейшага росту злучаліся, утвараючы суцэльны слой. Дадзены працэс закончыўся прыблізна 3,5 млрд гадоў таму назад.
У эпоху эаархея ўтварылася гідрасфера Зямлі, аднак вады на Зямлі было параўнальна трохі і адзінага сусветнага акіяна яшчэ не існавала, водныя басейны існавалі ізалявана адзін ад аднаго, пры гэтым тэмпература вады ў іх даходзіла да 90 °C.
У канцы эаархея пачалося фармаванне першага суперкантынента Ваальбара.
Адначасова з выплаўленнем базальтавага слоя адбывалася дэгазацыя мантыйнага рэчыва. Вакол Зямлі ўтварылася атмасфера — газавая абалонка, якая была насычана парамі вады і мела «вулканічны» хімічны склад (вуглякіслы газ, вадарод, аміяк, у меншай колькасці серавадарод, рэдкія газы ды інш.). Асноўныя элементы сучаснай атмасферы — кісларод і азот — былі хімічна звязанымі. Але ў верхніх слаях першапачатковай атмасферы за кошт фатолізу (расшчапленне малекул вады пад ўплывам ультрафіялетавай радыяцыі Сонца) пачаў накоплівацца кісларод і пачынае ўтварацца азонавы слой. Кандэнсацыя пароў прывяла да ўтварэння гідрасферы. Тагачасная вада была насычана газамі, якія складалі атмасферу, і як лічаць вучоныя, утрымлівала менш соляў. Шчыльнасць і ціск атмасферы таксама былі значна вышэй сучасных.
Remove ads
Біялогія
Да эаархею адносяцца самыя старажытныя страматаліты — выкапнёвыя прадукты дзейнасці цыянабактэрыяльных супольнасцяў. У канцы эаархея з'явіліся першыя пракарыёты — простыя аднаклетачныя бяз'ядзерныя арганізмы.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads