Кіпарысавік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіпарысавік
Remove ads

Кіпарысавік, Ілжэкіпарыс[2][3] (Chamaecýparis) — род голанасенных хвойных раслін сямейства кіпарысавыя (Cupressaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Вечназялёныя аднадомныя кусты або дрэвы вышынёй да 70 м і дыяметрам ствала да 3,5 м. Працягласць жыцця да 600 і больш гадоў. Каранёвая сістэма добра развітая. Крона конусападобная або пірамідальная, звычайна з паніклай верхавінай. Парасткі падоўжаныя, часцей пляскатыя. Лісце накрыж супраціўнае, простае, суцэльнае, суцэльнакраёвае, да 4 мм даўжынёй, дарослае лісце лускападобнае, ювенільнае — часта іголкападобнае. Пыленне ўвесну. Мужчынскія шышкі дробныя, прадаўгаватыя, даўжынёй 2–4 мм, чырванаватыя або жаўтаватыя. Спелыя жаночыя шышкі акруглыя, да 12 мм у дыяметры, з 4–5 (6) парамі шчытападобных супраціўных лускавінак. Шышкі спачатку зялёныя, пры выспяванні бурыя або фіялетавыя, спеюць восенню ў год апылення. Пасля выспявання ападаюць цалкам. Насенне пляскатае, з двума крыламі.

Thumb
Галіна Chamaecyparis pisifera.

Вонкава расліна нагадвае кіпарыс, адрозніваецца ад яго больш сплошчанымі галінкамі і больш дробнымі шышкамі, якія спеюць за год.

Remove ads

Пашырэнне

Радзіма — Усходняя Азія і Паўночная Амерыка. Налічвае 5–6 відаў, распаўсюджаных пераважна ва ўмераных і субтрапічных шыротах прыбярэжных рэгіёнаў ЗША, Японіі, Кітая.

Шырока культывуюцца ў розных рэгіёнах зямнога шара. Большасць відаў марозаўстойлівыя. У Беларусі дзікарослых прадстаўнікоў роду няма, інтрадукаваны 4 віды. Найбольш распаўсюджаны ў культуры кіпарысавік Лаўсана і кіпарысавік гарохаплодны, якія маюць вялікую колькасць сартоў (больш за 700), што адрозніваюцца памерамі раслін, формай кроны, афарбоўкай лісця.

Remove ads

Віды

Паводле базы даных The Plant List (на ліпень 2016) род уключае 5 відаў[4]:

Да кіпарысавікаў таксама адносілі

  • Chamaecyparis hodginsii (Dunn) Rushforth, які традыцыйна вылучаецца ў асобны род род Fokienia.

Выкарыстанне

У культуры з XVIII стагоддзя. Ценевынослівы, вільгацелюбівы, патрабавальны да ўрадлівасці глебы, дрэнна пераносіць засуху, умерана зімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да гарадскіх умоў, устойлівы да шкоднікаў і хвароб, добра пераносіць стрыжку, лёгка размнажаецца чаранкаваннем.

Драўніна лёгкая, жоўтая або светла-карычневая, духмяная, устойлівая да гніення, шырока прымяняецца ў будаўніцтве, лесаразвядзенні, парфумерыі, аздабленні будынкаў, суднабудаванні, для вырабу мэблі і розных прадметаў быту. Каштоўная дэкаратыўная расліна. Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads